Дынама - Гарадзея - 2:0. Пасляматчавыя каментары.

10.04.2016

Юры Габоўда і Валеры Жукоўскі каментуюць вікторыю над Гарадзеей

 

 

 

 

Юры Габоўда:

З перамогай! Як настрой?
- Дзякуй, вядома - вельмі рады. Пасля матчу ў сераду мы былі вельмі засмучаныя, і настрой у камандзе быў не вельмі, па кожнаму гульцу можна было заўважыць. Тым не меньш, мы сабраліся і змаглі сёння выйграць. Цяпер для нас чэмпіянат - гэта самае важнае. Нам трэба выходзіць, біцца і перамагаць у кожным матчы! Сёння атрымалася.

Сённяшні матч ты пачынаў на лаўцы, у Жодзіна ты быў заменены ў першым тайме - трэнерская ўстаноўка альбо не важна сябе адчуваў?
- У сераду прыйшлося выйсці на поле Геневу, таму трэба было мяняць легіянера - трэнерскі штаб вырашыў, што гэта павінен быць я. Сёння ж гэта трэнерскае рашэнне, так што не магу нешта сказаць з гэтай нагоды. Выходзіў сёння, вядома ж, з максімальным настроем, як і заўсёды. Трэба было выйсці і дапамагчы камандзе.

Выхад на замену атрымаўся, дзве галявыя перадачы ў тваім актыве.
- Рады, што так усё склалася. Хацеў прынесці карысць - атрымалася. Я ж павінен у кожным матчы гэта рабіць - гэта мая праца. Калі ў кожнай гульні так будзе атрымлівацца, то гэта будзе рост для мяне і велізарная карысць для ўсёй каманды.

У канцы матчу няўдала падставіў нагу пад мяч калі прымаў перадачу?
- Я бачыў перыферыйным зрокам набягаючага Адамавіча, хацеў зрабіць яшчэ адзін дотык і рабіць перадачу яму. Не ведаю, можа быць варта было б аддаць пас адразу ж, а потым ужо мяч наскочыў на купіну і не атрымалася нічога. Шкада, маглі забіць сёння і тры, і больш мячоў.

Пасля матчу ты добра прыплясваў пад песні фан-сектара.
- Падтрымка сёння была выдатная. Вельмі задаволеныя, што выйгралі і прынеслі радасць заўзятарам. Ведаю пра асаблівасці адносін паміж фанатамі «Дынама» і «Гарадзеі», таму гэтую перамогу мы сёння дорым нашым заўзятарам. Хочацца, каб хлопцаў станавілася ўсё больш, і каб сапраўды гэтак жа ўсім разам танцаваць пасля пераможных матчаў.

 

Валеры Жукоўскі:

- Сёння ўсе разумелі ў камандзе, што нам трэба рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі за дрэнную гульню ў сераду. Таксама нам трэба было рэабілітавацца і перад самімі сабой. Сёння, лічу, гульня атрымалася, мы выканалі ўсё, што ад нас прасілі.

Сёння ты ўпершыню за свой час знаходжання ў «Дынама» вярнуўся ў паўабарону. Не адвык?
- Сёння гуляў крыху адцягнутага паўабаронцу, уся каманда была за лініяй мяча, у абароне. Мы вырашылі згуляць у два нападнікі, а мы ўжо кантралявалі сітуацыю крыху ніжэй. Хоць, усё роўна, знаходзіліся недалёка ад брамы.

Тым не меньш, ёсць першы гол у афіцыйных гульнях за «Дынама».
- Рады, што забіў. Пасля таго як забіў, пабег да фан-сектару. Прыемна, што нас падтрымліваюць - я вырашыў аддаць належнае хлопцам. Лічу, што кожны павінен так рабіць, бо людзі прыходзяць падтрымаць нас і трэба іх дзякаваць.

Наперадзе каманду чакаюць два вельмі важных і няпростых матчы.
- Пасля перамогі заўсёды лягчэй настройвацца на наступныя гульні. Вядома ж, будзьма старацца паказаць лепшую гульню. Усе будуць у добрым настроі, так што запрашаю ўсіх у Салігорск, чым больш заўзятараў - тым лепш для нас (усміхаецца).

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах