Гомель - Дынама: каментар гульцоў

08.11.2015

Пасляматчавы каментар гульцоў Дынама

 

 

 

 

Яраслаў Яроцкі:

Якія думкі цяпер у галаве, пасля фінальнага свістку?

- Не сказаў бы, што адчуваю радасць. Другое месца ўзялі, але самі ведаеце, што мы хацелі быць першымі. З надзеяй будзем глядзець у наступны сезон.

Другі матч запар выходзіш у старце. Як лічыш, пастаўленым задачам даў рады?

- Канкрэтнай задачы ад галоўнага трэнера, лічу, што даў рады. Дзейнічаў так, як мне казалі. Стараўся гуляць чыста, адпрацоўваць у абароне.

Сённяшняй гульнёй задаволены?

- Так, у цэлым можна быць задаволеным. Усё атрымалася. Кантралявалі сітуацыю. Прапусцілі спачатку - віна страты канцэнтрацыі.

Такі хуткі гол не зламаў, выходзіць. Як сам адчуваў?

- Не сказаў бы. Хутка прыйшлі ў сябе.

Перад матчам ты з нашымі хлопцамі размаўляў з гамельчукамі. Пра гульню гутарылі?

- Размаўлялі на іншыя тэмы. Усё ж такі, шмат з кім разам выступаем за маладзёжную зборную і добра адзін аднаго ведаем. Аб гульні стараліся не гаварыць.

Якое ўражанне пакінулі гамельчукі?

- Добрая каманда ў Гомеля, маладая. Хлопцы стараюцца і набіраюцца досведу. Не ўсё атрымліваецца, вядома.

Як думаеш, ці будзе сумна без «Гомеля» ў вышэйшай лізе?

- Думаю, так. Гульні супраць «Гомеля» заўсёды былі няпростыя і цікавыя.

Фатас Бечырай:

Чэмпіянат завершаны. Што адчуваеш цяпер?

- Так, можна падвесці вынікі. Калі глядзець на ўвесь сезон у цэлым, дык мы правалілі пачатак сезону і ўжо за некалькі матчаў адпусцілі БАТЭ наперад. Але потым Вук узначаліў каманду, і гульня каманды стабілізавалася. Мы пачалі паказваць добры футбол, і ўсё складалася добра. У канцоўцы, праўда, былі праблемы. Калі казаць у цэлым аб сезоне - выйшла нядрэнна. Так, мы маглі быць чэмпіёнамі, і гэта было нашай задачай. Для нас гэта было галоўнае, але ў цэлым, усё роўна, сезон атрымаўся. Мы ўзялі срэбра, выйшлі ў Лігу Еўропы. Гэта добры вынік для каманды, для гульцоў. Я думаю, што зараз мы паспрабуем сабраць усе сілы, каб паказаць максімальны вынік у гульнях Лігі Еўропы і Кубку Беларусі.

Ты вельмі доўга не мог забіць. У чым была праблема?

- Я нядрэнна правёў першую палову сезона. Забіў не мала галоў у розных турнірах. Што здарылася потым - загадка. Так, вядома ж, сабралася стомленасць - усё-такі вельмі шмат гульняў было у нас. Але для мяне гэта было праблемай. Тым больш, калі ўсе вакол аб гэтым казалі: заўзятары, журналісты. У жніўні мы згулялі 8 гульняў, у адной з іх мы біліся 120 хвілін, затым зборная. Вядома ж, напружанне было вельмі моцным. Я стараўся прыносіць вынік, але не ўсё атрымлівалася. У наступным сезоне буду старацца забіць яшчэ больш.

Зараз адчуваеш палёгку?

- Так, я сёння нарэшце забіў (усміхаецца). Адчуваю сябе значна лепш. Мы перамаглі і, спадзяюся, далей будзе лепш. Адчуваю ў сабе шмат моцы і, думаю, мяне павінна прарваць. У нас наперадзе Кубак і Ліга Еўропы. Будзем змагацца да канца!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах