Дынама - Вільярэал - 1:2. Каментары футбалістаў па гульні

06.11.2015

Каментары нашых футбалістаў пасля гульні

 

 

 

 

Сяргей Ігнатовіч:

- Даведаўся за тыдзень, што буду ў аснове. Быў гатовы. Гулялі добра, крыўдна прайграваць у такіх матчах. Две памылки - два галы. Каманда згуляла добра. Думаю, усе задаволеныя тым, як арганізавана мы гулялі.

- Пенальці? Крыўдна, што не выцягнуў. Адгадаў кут. Разбіралі з Хамутоўскім, хто і як б'е пенальці.

- Чаму так цяжка гуляць з іспанцамі? Узровень чэмпіянату Беларусі і Іспаніі знаходзіцца на розных канцавоссях.

 

Раман Бегуноў:

- Крыўдна прайграваць такія гульні. Калі ў Іспаніі усё для нас было без шанцаў, то зараз былі моманты. У абароне згулялі нядрэнна. Так, абараняліся шмат, але добра дзейнічалі. Забілі мяч. Усё было выдатна. Але хуткі пенальці ў адказ ... Супернік адчуў упэўненасць. Каманда дасведчаная - даціснула.

 

Максім Вітус:

- У гэтым матчы усё залежала ад нас. Крыўдна, што прапусцілі адразу. Пратрымайся ледзь даўжэй - іспанцы пачалі б нервавацца, і гэта б згуляла нам на руку. Але хуткі гол дапамог ім вярнуцца ў гульню.

- Гульня ў атацы? Даведаўся перад самым выхадам на поле, што буду так гуляць. Павінен быў дапамагаць Муніру ў абароне.

- Гол? Эмоцыі цяжка апісаць. Кожны пра гэта марыць і імкнецца. Хацелася б, каб гэты гол прынёс нейкі вынік камандзе. Ды і гол зрабіў па сутнасці Бечырай. Дзякуй яму.

- Незаличаны гол? Там была відавочная атака на брамніка, ніякіх пытанняў да суддзі.

- Сальдада? Гэта выдатны і вядомы футбаліст. Як у Іспаніі, так і тут самі дазволілі ім зрабіць гэтыя моманты. Гэта хутчэй наша віна, чым майстэрства іспанцаў.

 


Ненад Адамовіч:

- Шкада, што такую прыгожую гульню прайгралі. Сёння было вельмі складана. «Вільярэал» моцны супернік. І яны гэта паказалі. Але мы сёння проста выйшлі на поле, як каманда. Паказалі сваю лепшую гульню ў гэтай Лізе Еўропы. Калі б так гулялі спачатку, у нас было б больш шанцаў. А так, вядома, крыўдна, што не набралі дастаткова пунктаў.

Што перашкаджала гуляць так раней?

- Ну, так здарылася. Каманда трохі прытамілася. Але сёння сабраліся і паказалі, што можам гуляць з такімі камандамі, як «Вільярэал», і можам гуляць у Лізе Еўропы добра. І калі так будзем гуляць з «Вікторыяй» і «Рапідам», можна набраць пункты чатыры.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах