Пасляматчавы каментар Віталія Дзьякава.

05.04.2019

Віталі Дзьякаў каментуе матч.

 

 

 

 

 

- Не атрымалася ўзламаць абарону, супернік вялікай колькасцю абараняўся, шмат людзей у абароне. Нічыя - справядлівы зыход, хоць, вядома, хацелася выйграць. Мы больш валодалі мячом, але не атрымалася забіць, а без забітых мячоў перамог не бывае.

Сёння каманда ўпершыню ў сезоне гуляла па схеме з трыма цэнтральнымі абаронцамі, наколькі камфортна было?

- Так, мы пачалі ў тры абаронцы, потым перабудаваліся. Пад кожную каманду ёсць пэўная тактыка, пэўная схема, і трэнерскі штаб распрацоўвае план на гульню, ім лепш бачна.

У ФК "Мінск" у камандзе ёсць хуткія маладыя гульцы, цяжка супраць іх гулялася?

- Не ведаю, мне не здалося што яны хуткія, хоць так казалі. Дзесьці ў іншым месцы, ці іншым спорце яны можа і хуткія, але не ў футболе.

У гэтым сезоне ты выходзіў ва ўсіх матчах у стартавым складзе і адгуляў іх цалкам. Як у цэлым уражанні ад старту сезону?

- Калі матч выйграваеш, дык і настрой добры, і эмоцыі станоўчыя, пазітыўныя, а калі нічыя, як сёння - натуральна гэта негатыўна адбіваецца. Прайшлі далей у кубку, трэба выходзіць у фінал. І вядома перамагаць у чэмпіянаце, каб замацавацца на лідзіруючых пазіцыях.

Ты пагуляў у расійскай прэм'ер-лізе, як можаш ацаніць узровень чэмпіянату Беларусі і каманд?

- У Расеі ўзровень вышэй, думаю, ніхто са мной не паспрачаецца. У Расіі больш майстравітыя гульцы, але і тут ёсць нядрэнныя каманды, і асобныя гульцы. Хто ведае, можа ў будучыні ўсё зменіцца ў лепшы бок.

Наступны хатні матч мы згуляем на "Дынама" ...

- Вядома заўсёды прыемней гуляць на сваёй арэне, на зялёным натуральным газоне. Думаю, усе гэтага чакаюць.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах