Смалявічы СТІ - Дынама: каментар гульцоў

02.08.2015

Аляксандру Някша і Віталь Булыга каментуюць матч

 

 

 

 

 

Аляксандру Някша:

- Зараз я адчуваю стомленасць. Не лёгкая гульня была і вельмі важная. Гэта Кубак, асаблівае спаборніцтва. Мы выйгралі - гэта добра. Пачатак гульні выдаўся для мяне цяжкім у эмацыйным плане, таму што я вельмі чакаў гэтага матчу. Важна было згуляць з першых хвілін і для мяне гэты матч асаблівы, бо я забіў першы гол за «Дынама». Цяпер буду старацца працаваць і забіваць далей. Хочацца забіваць у кожным матчы. Зараз адчуваю сябе задаволеным. Першы гол - заўсёды асаблівая радасць, вядома ж. Але самае галоўнае, што я дапамог камандзе прайсці ў наступны этап.

Цяпер каманда будзе з яшчэ большым пазітывам рыхтавацца да сустрэчы ў адказ супраць Цюрыху, ці не так?

- Так, вядома. Усе чакаюць гэтага матчу, мы ўжо вельмі сканцэнтраваныя на гэтай гульні. Гэта будзе вельмі важны паядынак. Я лічу, што наша гасцявая перамога - гэта нічога асаблівага. Трэба будзе пачынаць усё спачатку. Мы будзем гуляць толькі на перамогу. Мы гуляем у родных сценах і хочацца выйграць, спадзяюся збярэцца ўвесь стадыён.

Што скажаш пра стадыён, на якім праходзіў матч?

- Для мяне не важна дзе гуляць. Галоўнае - гуляць добра. А што тычыцца стадыёна, не важна які ён - важна, каб заўзятары прыходзілі на матч. Сёння была добрая атмасфера, мне спадабалася. Практычна ўсе трыбуны былі запоўненыя, добра.


Віталь Булыга:

Віншуем з дэбютам, для цябе ён атрымаўся асабліва ўдалым. Некалькі дзён таму ты прыняў удзел у таварыскім матчы за дубль супраць лідчукоў. Патроху вяртаешся ў гульнявы тонус?

- Дзякуй. Паціху уліваюся ў калектыў. Калі ты гуляў у футбол, заўсёды лёгка гэта зрабіць. Імкнуся знаходзіць агульную мову з партнёрамі, гэта не так складана. Што тычыцца Ліды, было цяжка паказаць сябе. Я гуляў з маладымі і амбіцыйнымі хлопцамі, але з імі не трэніраваўся. Разумелі адзін аднаго не вельмі добра. Плюс да ўсяго, не проста гуляць адразу ж пасля двухгадзіннага пераезду. Цяжкавата было. Тым не менш, гэта была гульнявая практыка. Сёння я адыграў увесь матч, і гэта добра. У першым тайме дазволілі суперніку гуляць, у другім ўзялі ўсё пад свой кантроль. Што сказаў трэнер - усё выканалі.

Што скажаш пра суперніка?

- Добрая і моцная каманда, калі меркаваць па ўзроўні першай лігі. Сярэднячок. Я гуляў з рознымі камандамі ў сваёй кар'еры на таварыскіх гульнях, ёсць з чым параўнаць. Хлопцы малайцы, добра гулялі. Неблагі стадыён, маленькі, але ён быў амаль цалкам запоўнены. Дзякуй супрацознікам стадыёна, якія падрыхтавалі такое добрае поле. Яно было вельмі добрае.

Пры канцы першага тайма разняволіліся?

- Так, недаацанілі суперніка, а такога рабіць нельга. З першых хвілін трэба гуляць канцэнтравана з кожным супернікам. Але нічога, атрымалі «па шапцы» у перапынку і на другі тайм выйшлі з іншым настроем. Высока паднялі галаву і зрабілі ўсё тое, што павінны былі рабіць раней. Каманда павіншавала мяне з добрым дэбютам, я рады, што мы выйгралі. Буду старацца хутчэй знаходзіць агульную мову з партнёрамі на полі і прыносіць карысць камандзе і далей.
Дзякуй!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах