Пасляматчавыя каментары

02.04.2016

Галоўныя героі матчу каментуюць яго вынікі

 

 

 

 

Ненад Адамавіч:

Гэтая гульня атрымалася вельмі цяжкай, асабліва першы тайм. Але мы выкарысталі ўсе моманты што стварылі і вытрымалі трэнерскую ўстаноўку. Паказалі характар, асабліва ў другім тайме. І ў гэтым годзе мы будзьма імкнуцца гуляць менавіта так - з характарам.

 

Ягор Зубовіч:

Выходзіў на поле маючы задачу ўзмацніць ціск на суперніка і зачапіцца за мяч. Па магчымасці забіць гол. Вельмі рады, што ўсё атрымалася, што атрымалася забіць гол і трошкі супакоіць гульню.

 

Аляксандр Гутар:

Наколькі кубкавы і сённяшні матчы адрозніваліся па напале ля тваёй брамы?
- Кубкавы матч мы гулялі на сінтэтыцы, а сёння - на натуральным пакрыцці. Розніца адчуваецца. Там мы выйгралі, але і ў чэмпіянат заўсёды хочацца ўвайсці з перамогі. Сёння была гульня цяжкая, глейкая. Так званы вясновы футбол. Шмат барацьбы. Але нам удалося выкарыстаць свае моманты, і я лічу, што мы заслужана перамаглі.

 

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах