Ягор Зубовіч: "Адчуваю сябе на 20 гадоў".

02.06.2019

Пасляматчавы каментар Ягора Зубовіча.

 

 

 

 

 

Не кожны дзень прачынаешся з думкай пра тое, што табе споўнілася 30 гадоў. Як прайшла раніца? Святочна?


- На самой справе даволі звычайна, як і любая раніца на выездзе: прачнуліся, паснедалі. Лёха адразу спытаў, ці будзе гуляць "Сектар Газа".


Так ці будзе?

- Думаю, што будзе, вядома, трэба толькі калонку знайсці (усміхаецца).


Ці віншавалі хлопцы?

- Так, вядома, віншавалі, вельмі шмат добрых слоў сказалі, дзякуй ім вялікі. Я наогул сябе адчуваю на 20, проста лічба трохі душыць. У нас на футбалістаў, асабліва беларускіх, на жаль, вешаюць таўро, што пасля 30 яны ўжо не падыходзяць, старыя. А на самой справе, да гэтага ўзросту не толькі нешта ўмееш, але і многае ведаеш, таму наадварот, лічу, гэта перавага.

 

 

Гульня для нас сёння пачыналася вельмі цяжка, згодны?

- Бясспрэчна. Пайшлі ў атаку - трапілі ў палон, я б так гэта назваў. Добра, што другі мяч нам не здолелі яшчэ забіць. Ну а потым мы ўжо прачнуліся, і самі пайшлі ў атаку.


Як ты лічыш, з-за чаго быў такі няўдалы стартавы адрэзак? Магчыма, страта канцэнтрацыі, ці нешта іншае?

- Банальна, але так, сапраўды, трохі згубілі ўвагу, страцілі мяч на сваёй палове, прастрэл, не дагулялі далёкую, і атрымалі гол.


Як наогул першапачаткова рыхтаваліся да гэтага матчу, улічваючы падзеі, якія адбываліся ў камандзе апошнія два дні? Як унутры каманды гэта перажывалася?

- На самой справе, імкнуліся максімальна абстрагавацца ад усяго. Па-іншаму нельга, бо мы прафесійныя гульцы. Але моманты праслізгвалі: цяжка, калі ў адзін час адбываецца і змена трэнера, і змена кіраўніцтва, шмат розных думак лезе ў галаву. Таму добра, што для нас сённяшняя гульня так удала скончылася.


Як прайшоў перапынак?

- Спакойна. Нам сказалі, што трэба дадаць, падказалі кампаненты некаторыя. Мы іх ўлічылі, ну і паспяхова рэалізавалі ўсе ў другім тайме.


Ты - хэдлайнер гэтага матчу, але думаю, Макс Плотнікаў таксама сёння заслужыў словы падзякі?

- Так, велізарны яму рэспект за гэтыя проста вар'яцкія сэйвы. Калі б не ён, усё магло б скончыцца для нас зусім па-іншаму.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах