Аляксей Гаўрыловіч: "Усе балы будуць падлічаныя пасля заключнага тура".

01.10.2018

Размова з Аляксеем Гаўрылавіч па выніках матчу ў Барысаве.

 

 

 

 

 

Як праходзіла падрыхтоўка да матчу? Турнірнае становішча не аказвала залішняга ціску на каманду?

- Усе разумеюць, што кожная гульня важная, і не важна з кім ты гуляеш. Ды і на БАТЭ не трэба наладжвацца дадаткова - усе ўсё разумеюць.

Такі агрэсіўны пачатак у выкананні каманды - гэта першапачатковая ўстаноўка на гульню альбо ж супернік дазволіў так згуляць?

- Не сказаў бы, што БАТЭ дазволіла нам гуляць. Яны імкнуліся прэсінгаваць, але ўвесь час так гуляць не атрымаецца: дзесьці мы выходзілі з-пад прэсінгу, таму і яны адкочваліся. Мы імкнуліся гуляць у свой футбол, не падладжвацца пад БАТЭ і не адседжвацца ў абароне. Вядома, можна рыхтавацца як хочаш, але гульня складваецца так, што не заўсёды атрымліваецца выканаць тое, што ты планаваў. Момантамі мы гулялі выдатна, момантамі - супернік выглядаў лепш.

Пра што вялі размову ў перапынку?

- Хацелі адсунуць гульню ад сваёй брамы, не прыціскацца да яе, таму што контргульня ўсё роўна павінна была быць. 1:0 - такі лік, калі неабходна працягваць атакаваць і імкнуцца забіць. На гэта рабіўся акцэнт.

Як думаеш, штанга ў пачатку другога тайма магла неяк псіхалагічна паўплываць на каманду?

- Не. Проста спрацавала футбольная ісціна, пра тое, што, калі не забіваеш ты - забіваюць табе. Мы не забілі стоадсоткавы момант - прыляцела нам. Хоць гол стварыўся з нічога ...

Каментатары матчу ў пачатку другога тайма прамовілі наступную фразу: «Даўно мы не бачылі такой каманды Сяргея Гурэнкі». Вядома ж, гаворка пра настрой і зараджанасць на барацьбу. Згодны з гэтым?

- Першы тайм і пачатак другога, згодны, гулялі выдатна. Усё што трэнерскі штаб прасіў зрабіць - усё выконвалі. Калі ўсё атрымлівалася, то і гулялі вельмі добра. Але зараз крыўдна ад таго, што ні аднаго бала нам наша гульня не прынесла - вельмі засмуціліся гэтаму.

Другі прапушчаны гол - страта канцэнтрацыі?

- Напэўна так. Стандартнае становішча, не дагулялі эпізод да канца, праглядзелі скід на далёкую і прапусцілі.

Падтрымка сёння адчувалася?

- Вядома - яна вельмі адчувалася. Я б нават не сказаў, што мы гулялі на выездзе.

Якія зараз думкі ў галаве, гледзячы на ​​турнірную табліцу?

- Я не аматар лічыць балы і прыкідваць нешта. Зараз нам нічога не застаецца, акрамя як рыхтавацца да наступнай гульні і выйграваць яе. Усе балы будуць падлічаныя пасля заключнага тура
.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах