Андрэй Залескі: "Галоўнае - тры балы".

01.07.2019

Пасляматчавы каментар Андрэя Залескага.

 

 

 

 

 

Андрэй, з перамогай. Што скажаш па гульні?

- Пачалі добра дастаткова, маглі забіваць. Першы тайм наогул даволі нядрэнна правялі, супернік, на мой погляд, толькі адзін момант стварыў. У другім тайме нізка селі, аддалі ініцыятыву, і супернік меў перавагу. Добра, што ўсё скончылася менавіта так, перамогай - трыма абламі.


Першы гол, што гэта было? Прастрэл або навес?

- Прастрэл-навес, так і было задумана. Вітальіч кажа часцей прастрэльваць, біць - так і атрымалася, заляцела (усміхаецца).


Другі гол?

- Усё тое самае.


У другім тайме каманда спецыяльна нізка сяла?

- Так, больш тактычны момант. Мы дамовіліся апусціцца і дзейнічаць хуткімі выхадамі з абароны. Але не ўсё атрымалася ў нас у гэтым кампаненце.


Ты гуляеш то злева, то справа, а дзе лепш табе?

- Без розніцы, галоўнае гуляць.


Наперадзе вельмі важны матч для нас.

- Будзьма рыхтавацца. Сёння перамаглі, станоўчыя эмоцыі, зараз будзем сур'ёзна рыхтавацца да пятніцы. Карыстаючыся выпадкам, запрашаю ўсіх нашых заўзятараў, бо мы гуляем толькі для іх.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах