Дынамаўцы камэнтуюць матч з "Віцебскам"

03.10.2016

Матч з «Віцебскам» складваўся не проста. Пра што і расказалі ў пасляматчавых каментарах галоўны трэнер і футбалісты «Дынама».

 

 

 

 

Сяргей Бароўскі (прэс-канферэнцыя):

Мы вельмі сур'ёзна рыхтаваліся да каманды "Віцебск". Каманда якая іграе, якая мае свой малюнак, даўно дома не прайграваўшая і гуляючая на сваім полі агрэсіўна. Заўсёды вельмі складана гуляць на сустрэчных курсах з камандай, якая можа кантраляваць мяч. Але мы ўсё роўна выйшлі гуляць у тое, у што мы раней гулялі: прэсінгаваць, мабільна сустракаць.

Да канца верасня, калі мы пяць гульняў правялі на гэтым прэсінгу ўсе, я чакаў - калі ж пар наш выйдзе. І вось сёння нам цяжкавата было. Таму ў другім тайме мы перабудаваліся, аддалі ініцыятыву, зачынілі флангі, зачынілі сярэдзіну. Заставалася толькі выйграць барацьбу. Контратакі маглі б быць і вастрэй. Але, на жаль, пакуль спешка, пакуль жаданне згуляць хутчэй-хутчэй ... а трэба гуляць якасна. Таму пакуль не ўсё ў контратаках атрымлівалася. Тым не меньш, мы задаволеныя тым, што мы выйгралі тут. Няпросты матч ... я чакаў яго. І зараз галоўнае адпачыць і рыхтавацца да прапушчанага матчу з «Тарпеда».

- Скажыце, у вас сэрца не ёкнула пасьля тых момантаў, што «Віцебск» стварыў?
- Я ж кажу: вельмі няпросты матч, і каманду ў «Віцебску» добрую будуюць. Вельмі добрую.

- Але вы былі ўпэўненыя?
- Сказаць, што я быў упэўнены .... Можаце так і напісаць, што я быў упэўнены (усміхаецца). Тое, што мы зрабілі ... я лічу, што мы вельмі шмат зрабілі за верасень. І гэта бачна, што хлопцы больш упэўненыя сталі. Што іх упэўненасць перадаецца мне, а мая ўпэўненасць і ў іх саміх. І калі энергетычна ты пераадольваеш сітуацыю, тады мячы ляцяць міма. А калі ты здаешся перад энергіяй суперніка, тады яны залятаюць ў тваю браму.

 

Уладзімір Хвашчынскі:

- Матч складваўся няпроста. "Віцебск" - добрая каманда, якая гуляе. Ну а мы забілі свае галы, няхай нам нават дзесьці і пашанцавала ў гэтых момантах. Выйгралі - і добра. Трэба рухацца далей і думаць ужо аб іншай гульні.

- Сёння ў гульні быў момант, які нагадаў другі гол «Крумкачам»: той жа пас ад Прамудрава ў тую ж пазыцыю ... Гэта ў цябе з Кірылам нейкае асаблівае паразуменне склалася, ці гэта ўстаноўка так гуляць?
- Усе вам раскажы, над чым мы на трэніроўках працуем (смяецца). Гэта патрабаванне такое ў футболе - адчыняцца ў свабодныя зоны. А Кірыл усё гэта бачыць і аддае дакладныя перадачы. Вядома, і на трэніроўках таксама працуем над гэтым кампанентам. Ну а ў гэтым моманце я не біў, а хацеў Нікалічу перадачу аддаць, што б ён забіў. Але там абаронца паспеў перахапіць.

 

Сяргей Канцавы:

- Мы сур'ёзна рыхтаваліся да гэтага матчу. Тым больш што ведалі пра тое, што "Віцебск" дома даўно не прайграваў, паспяхова гуляе ў родных сценах. Што, увогуле, гульня і паказала. Таму паставіліся з усёй сур'ёзнасцю да гульні. Яна атрымалася цяжкая, у некаторых момантах нам, можа, і пашанцавала недзе. Але мы забілі першымі, гол надаў нам яшчэ больш упэўненасці, у нас атрымлівалася кантраляваць ход гульні. Так, мы чакалі што ў другім тайме "Віцебск" ўсімі сіламі пойдзе наперад у надзеі адыграцца, што будзе атакаваць, аж да навала. Таму ў перапынку трэнерам былі ўнесены некаторыя карэктывы ў нашу гульню. Гульня паказала, што мы справіліся з ціскам гаспадароў, з усімі навесамі, перадачамі. Ну і, адпаведна, задачу на гульню мы выканалі - перамаглі!
 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах