Віншуем з днём нараджэння!

10.07.2015

Нівалда і Алег Вераціла сёння адзначаюць дні нараджэння!

 

 

 

 

 

Так склалася, што ў адзін дзень 27 гадоў таму нарадзіліся два футбалісты мінскага Дынама! Алег Вераціла - вядомая асоба ў беларускім футболе. Чалавек, які правёў у Дынама ўсё сваё жыццё, згуляў за наш клуб больш за 200 матчаў! Сапраўдны прыклад вернасці клубу і, несумненна, наш гонар!

Таксама, сёння нарадзiўся пачатковец нашага клуба - ураджэнец афрыканскай выспавай дзяржавы Каба-Вэрдэ Нівалда Алвеш! Нівалда ў нашым клубе яшчэ зусім мала часу, але ўжо паспеў вызначыцца забітым голам!

Футбольны клуб Дынама-Мінск ад усёй душы віншуе нашых футбалістаў з іх святамі! Мы жадаем ім перамог на футбольным полі і ў жыцці, жадаем здароўя, а таксама поспехаў разам з нашым клубам!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах