Найлепшы гулец верасень: вынікі апытання.

29.09.2017

Сталі вядомыя лепшыя гульцы Дынама ў верасні.

 

 

 

 

 

На працягу гэтага тыдня мы праводзілі апытанне на тэму найлепшага гульца нашага клуба ў верасні. Нагадаем, у гэтым месяцы дынамаўцы згулялі ўсяго тры матчы: супраць «Гомеля», «Мінска» і берасцейкага «Дынама». Само апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіта на тры этапы:

- Апытанне работнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскі штаб дубля і ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» Вконтакте.

Пры апытанні на першых двух этапах схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку лепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы сумаваліся і вызначаліся месцы.

Па выніках кожнага з этапаў удзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д
.



Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

Такім чынам найлепшым гульцом верасня, практычна адзінагалосна, стаў Сяргей Ігнатовіч, ён набраў 34 балы (12 + 12 + 10). Другое месца заняў Аляксандр Наёк - 26 балаў (10 + 8 + 8). Бронза - у Антона Сарокі, які набраў 24 балы (7 + 5 + 12). Віншуем нашага галкіпера!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах