Узнагарода - лепшаму!

30.12.2014

Уручана ўзнагарода лепшаму гульцу Дынама ў гэтым годзе

 

 

 

 

Учора ў футбольным манежы, напярэдадні чвэрцьфінальнай гульні на турніры "Кубак Сяброў", была ўручана ўзнагарода лепшаму футбалісту нашага клуба ў мінулым сезоне. Ігар Стасевіч даведаўся аб сваім прызнанні яшчэ на адпачынку, а ўчора з усмешкай на твары атрымаў прыемную і, што самае галоўнае, заслужаную ўзнагароду.

- Заўсёды прыемна атрымліваць такія ўзнагароды і прызнанне. Для мяне гэта вельмі важна.

- Гэты сезон лепшы ў тваёй кар'еры?

- Пакуль так (усміхаецца). Я добра папрацаваў у гэтым сезоне, але ўсіх дасягнутых вынікаў без дапамогі маіх партнёраў было б вельмі цяжка дамагчыся.

- Ты і Сяргей Крывец - лепшыя бамбардзіры Беларусі ў 2014 годзе. Разам з тым, ты лепшы асістэнт Беларусі ў гэтым годзе і ўжо даўно ніхто не раздаваў за год столькі галявых перадач, як ты.

- За гэты сезон у мяне 17 галявых перадач, столькі ж некалькі гадоў таму я змог зрабіць, выступаючы за "Гомель". Гэта мне заўсёды ўдавалася і можна сказаць, што галявыя перадачы - мой канёк.

- Што можаш пажадаць заўзятарам?

- Напярэдадні надыходзячага свята хачу пажадаць у новым годзе ўсім заўзятарам заставацца разам з камандай, таксама горача падтрымліваць яе. Бо заўзятары - гэта галоўнае, што ёсць у каманды.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

artem7

30.12.2014 у 23:15

Игорь,оставайся у нас,что бегать,когда здесь всё!!!!И клуб,и традиции и ты легенда)))От добра добра не ищут.
Навіны па тэгах