Раман Бегуноў пакінуў мінскае Дынама.

16.01.2019

Раман Бегуноў пакідае наш клуб.

 

 

 

 

 

Мінскае «Дынама» па заканчэнні тэрміну кантракта пакідае абаронца Раман Бегуноў.

Раман папоўніў шэрагі нашага клуба летам 2015 года і са старту цвёрда заняў сваё месца ў асноўным складзе. Бегуноў дапамагаў камандзе выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы сезона 2015/2016, прымаў удзел у матчах «групы». Усяго ж за мінскае «Дынама» ён прыняў удзел у 94-х матчах, у якіх адзначыўся чатыры разы і стаў аўтарам пяці выніковых перадач.

Ад усёй душы дзякуем Раману за яго ўнёсак у вынікі нашай каманды за гэты час! Жадаем далейшых поспехаў!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах