Віншуем з днём нараджэння!

07.10.2015

Мінскае "Дынама" віншуе Умару Бангура з днём нараджэння!

 

 

 

 

Сёння спаўняецца 28 гадоў абаронцу «Дынама» Умару Бангура!

Умару выступае ў Беларусі ўжо другі год. У мінулым сезоне ён зарэкамендаваў сябе як цудоўны абаронца, які з самых першых матчаў прыцягнуў да сваёй гульні пільную ўвагу футбольных журналістаў і спецыялістаў. Узровень футбаліста, упэўненная гульня ў абароне, выдатны першы пас - усё гэта пра яго. Мы ад усёй душы віншуем Умару са святам і жадаем нашаму абаронцу здароўя, удачы, пабольш матчаў без прапушчаных мячоў, яшчэ больш упэўненых дзеянняў у абароне і вялікіх поспехаў у футбольнай кар'еры!

Зараз наш абаронца знаходзіцца ў размяшчэнні зборнай Сьера-Леонэ, якая рыхтуецца да першага этапа кваліфікацыйнага турніру Чэмпіянату Свету 2018 года. Зборная Сьера-Леонэ згуляе 10 і 13 кастрычніка супраць зборнай Чада. Жадаем поспеху зборнай і яе капітану!

З Днём Нараджэння, Умару!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах