Умару Бангура пакінуў Дынама.

04.08.2016

Умару Бангура пераходзіць у швейцарскі Цюрых.

 

 

 

 

Умару Бангура пакінуў мінскае «Дынама» і ў далейшым будзе абараняць колеры швейцарскага ФК «Цюрых». У выніку перамоваў клубы дасягнулі пагаднення аб выплатным трансферы футбаліста, і сёння зацікаўленыя бакі падпісалі ўсе неабходныя дакументы.

 

Абаронца з Сьера-Леонэ перайшоў у нашу каманду ў 2014 годзе і за 2,5 гады правёў за каманду 84 матчы, у якіх аддаў 3 выніковыя перадачы і зарабіў 10 жоўтых картак. Умару Бангура, па праву, называўся наймацнейшым абаронцам беларускага чэмпіянату. Яго ўпэўненая і стрыманая гульня не раз дапамагала «Дынама» ў самых складаных сітуацыях. Мы дзякуем Умару за ўсё, што ён зрабіў для нашага клуба і жадаем поспеху ў далейшай кар'еры!

Наш клуб, як і сам Бангура, добра знаёмы з «Цюрыхам». Менавіта яго дынамаўцы прайшлі ў 3 кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА сезона 2015/2016. У гэтым сезоне сіне-бела-блакітныя пакінулі элітны дывізіён швейцарскага першынства, але выступяць у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА на правах ўладальніка кубка Швейцарыі.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах