З Днём нараджэння.

13.01.2018

Сёння спаўняецца 81 год легендарнаму гульцу і начальніку каманды «Дынама» (Мінск) Леаніду Паўлавічу Гараю!


 

 

Майстар спорту СССР (1967), Заслужаны трэнер БССР (1983) Леанід Паўлавіч Гарай нарадзіўся 13 студзеня 1937 года ў Гомелі. У футбол пачаў гуляць у Брэсце ў школьнай камандзе ў 1953 годзе.

Выступаў за мінскія «Спартак» (1957-1959) і «Беларусь» (Мінск, 1961).

Усяго абаронца Леанід Гарай правёў 43 матчы ў складзе нашай каманды ў спаборніцтвах класа «А», класа «Б» і Кубка СССР.

Таксама ў яго кар'еры значацца мінская ФШМ (1956), СКА (Мінск, 1962-1963), «Спартак» (Брэст, 1964-1965).

Скончыўшы кар'еру футбаліста Леанід Гарай на ўсё жыццё застаўся ў вялікім футболе. Трэніраваў берасцейкі «Спартак» (1966 - 1968), начальнік каманды «Спартак» (Брэст, 1969-1970). Дырэктар берасцейкі СДЮСШАР-5 (ліпень 1970 - студзень 1978), начальнік каманды «Дынама» (Брэст, студзень-ліпень 1978).

Летам 1978 года Леанід Гарай на доўгіх 18 гадоў вяртаецца ў мінскае «Дынама», стаўшы начальнікам каманды з 1978 па 1992 год, і старшынёй клуба з верасня 1992 па сакавік 1996 года.

Менавіта ў гэты перыяд мінскае «Дынама» дасягнула ўсіх значных вяршынь, выйграўшы чэмпіянат СССР 1982 года, бронзу 1983. Рэгулярна выйгравала чэмпіянат і неаднаразова Кубак Беларусі.

 

Начальнік аддзела нацыянальнай і юнацкіх зборных каманд Беларускай федэрацыі футбола (красавік 2000 - ліпень 2001), начальнік упраўлення зборных каманд Асацыяцыі «Беларуская Федэрацыя Футбола» (ліпень 2001 года - красавік 2004). Старшыня Дысцыплінарнага камітэта АБФФ (2003 г. - сакавік 2007 г.).

Кавалер Ордэна «Знак Пашаны» (1976). Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Ганаровым знакам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» (2002).

Калектыў ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», гульцы і трэнеры, супрацоўнікі клуба і заўзятары ад усёй душы віншуюць заслужанага ветэрана нашага клуба і ўсяго беларускага футбола Леаніда Паўлавіча Гарая з 81-годдзем!

Жадаем вам, Леанід Паўлавіч, моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці духу!

З юбілеем!

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце