Увагі прадстаўнікоў СМІ

20.06.2017

Прэс-служба ФК «Дынама-Мінск» абвешчвае пра пачатак прыёму заявак на акрэдытацыю СМІ для працы на хатнiх матчах ФК «Дынама-Мінск» (Мінск, Беларусь) у кваліфікацыйных раўндах Лігі Еўропы УЕФА 2017-18, акрамя раўнда плэй-оф

 

 

 

 

Правілы падачы заяўкі на акрэдытацыю:

У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку павінны быць пазначаны наступныя дадзеныя:

- Поўная назва СМІ;
- Нумары тэлефонаў і факсаў;
- Адрас электроннай пошты (калі маецца);
- Прозвішча, імя і імя па бацьку журналіста, займаемая пасада;
- Нумар службовага (а таксама, па магчымасці - мабільнага) тэлефона.

Заяўкі неабходна падаць у прэс-службу клуба па факсе +375 17309 20 70 або электроннай пошце - info@dinamo-minsk.by (скан заяўкі, аформленай належным чынам).


Апошні тэрмін атрымання заяўкі: 12:00, панядзелак, 26 чэрвеня, 2017

Квоты на атрыманне разавых акрэдытацыйных карт на хатнiя матчы Дынама-Мiнск у кваліфікацыйных раўндах Лігі Еўропы УЕФА:


1. Спартыўныя выданні - 3 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
2. Грамадска-палітычныя выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
3. Спартыўныя інтэрнэт-выданні - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
4. Радыёстанцыі - 1 чалавек.
5. ТБ каналы (выключэнне - кампанія, якая вядзе трансляцыю) - 2 чалавекі (уключаючы аператара).
6. Інфармацыйныя агенцтвы - 2 чалавекі (уключаючы фотакарэспандэнта).
7. Інфармацыйна-забаўляльныя і сацыяльна-палітычныя інтэрнэт-выданні - 1 чалавек.

Заяўкі, аформленыя неналежным чынам або адпраўленыя пасля пазначанага тэрміну, разглядацца не будуць.

 

Прадстаўнікі СМІ краін, якія прадстаўляюць супернікаў Дынама, падаюць заяўку на акрэдытацыю праз прэс-службу гасцявога клуба!


Звяртаем ўвагу прадстаўнікоў замежных СМІ на неабходнасць атрымання Акрэдытацыі МЗС РБ для працы замежных журналістаў у Рэспубліцы Беларусь. Больш падрабязна - па спасылцы.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце