У. Журавель: "Хачу ўсім падзякваць!"

19.12.2014

Уладзімір Журавель афіцыйна пакінуў наш клуб

 

 

 

 

Уладзімір Іванавіч Журавель афіцыйна пакінуў мінскае "Дынама". 15-га снежня ў былога галоўнага трэнера нашага клуба скончыўся кантракт.


«Перш за ўсё, мне хацелася б падзякаваць усім футбалістам, з якімі мне давялося працаваць у "Дынама", падзякаваць майму трэнерскаму штабу. Мне было прыемна вярнуцца ў свой родны клуб і правесці тут сезон у якасці галоўнага трэнера і за гэта хачу сказаць дзякуй кіраўніцтву «Дынама», якое дало мне магчымасць папрацаваць у такім амбіцыйным клубе з вялікай гісторыяй і традыцыямі. На жаль, не ўсіх мэтаў удалося дасягнуць.
Таксама, асаблівым словам я хачу адзначыць ўсіх заўзятараў і фанатаў мінскага клуба, якія цягам ўсяго сезону падтрымлівалі нашу каманду і мяне асабіста. Спадзяюся, "Дынама" ў хуткім часе стане чэмпіёнам краіны»
- сказаў Уладзімір Журавель нашаму сайту.

Кіраўніцтва нашага футбольнага клуба хоча выказаць падзяку за працу ў гэтым сезоне ўсяму трэнерскаму штабу «Дынама» і асабіста Уладзіміру Іванавічу Жураўлю. У гэтым годзе былі дасягнуты пэўныя вынікі, упершыню за 19 гадоў «Дынама» вярнулася ў асноўную стадыю розыгрышу буйнога еўрапейскага футбольнага турніру.

У бліжэйшы час будзе афіцыйна абвешчана імя новага галоўнага трэнера нашага клуба.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

Arfil8

19.12.2014 у 12:02

очень жаль... (
Навіны па тэгах