Дынамаўская нядзеля ў ProStore

14.09.2015

Аўтограф-сесія Рамана Бегунова і прэзентацыя новай піцы Дынама

 

 

 

 

Сапраўдная дынамаўская нядзеля адбылася ўчора ў краме ProStore на Каменнай Горцы. У две гадзіны дня ў нашай фірмовай краме пачалася аўтограф-сесія футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі і нашага клуба - Рамана Бегунова. На цалкам пазітыўнай хвалі прайшло гэтае мерапрыемства: кожны заўзятар не толькі атрымаў запаветны аўтограф, але і атрымаў магчымасць сфатаграфавацца з нашым абаронцам.

 

Бліжэй да канца мерапрыемства, нашу краму наведаў яшчэ адзін футбаліст нашай каманды - Сяргей Ігнатовіч, які ў мінулыя выходныя дэбютаваў у асноўным складзе «Дынама» ў рамках чэмпіянату Беларусі. Па-за ўвагай заўзятараў Сяргей не застаўся таксама.

 

Па завяршэнні аўтограф-сесіі футбалісты адправіліся ў піцэрыю Pizza-Smile, дзе пачыналася прэзентацыя новай піцы, якая будзе называцца «Дынама». Па словах шэф-кухара рэстарана, дадзеная піца складаецца з найбольш папулярных інгрэдыентаў, прадстаўленых у сетцы гэтай піцэрыі. Акрамя Рамана Бегунова ў якасці дэгустатара быў запрошаны Махамед Мунір. Асістэнтам шэф-кухара піцэрыі выступіў ніхто іншы як Сяргей Ігнатовіч. Як мы ўсе памятаем, Сяргей ужо меў досвед працы кухарам у рэстаране «Залаты Грабеньчык». Як сапраўдны кухар, Ігнатовіч быў апрануты ў фірмовую форму рэстарана.

 

10 хвілін падрыхтоўкі пад каментары Леаніда Бандаровіча і новая піца адправілася ў печ. Пасля чаго Сяргей Ігнатовіч асабіста пачаставаў кожнага, хто прыйшоў на мерапрыемства. Ніхто не застаўся абыякавым да новай піцы: і стары, і млады, з якімі весяліўся наш Дынамоша. Кожны адзначыў кулінарны талент Сяргея Ігнатовіча, а мы адзначаем яго ўжо не ў першы раз. Было весела, сытна і, самае галоўнае, смачна!

 

Ну а зараз кожны жадаючы можа набыць фірмовую дынамаўскую піцу ў сетцы піцэрый Pizza-smile! Сардэчна запрашаем!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах