Дзякуй, Уладзімір!

03.01.2019

Падзяка Уладзіміру Хвашчынскаму

 

 

 

 

Уладзімір Хвашчынскі пакінуў наш клуб, і мы яшчэ раз дзякуем яму за выступ у «Дынама» нашым невялікім відэа.

 


 

У сваю чаргу, Уладзімір таксама падзякаваў нашаму клубу за гэтыя 5 сезонаў:

- Хачу сказаць дзякуй мінскаму «Дынама», бо гэты клуб даў мне не мала. Тут я правёў 5 сезонаў, а для некаторых гэта як палова кар'еры. Усё, што мог - усё імкнуўся аддаць для гэтага клуба на полі. Зразумелая справа, што недзе нешта не атрымлівалася, і бывала што не атрымлівалася часта, але я заўсёды стараўся выкладвацца па максімуме.

Ніколькі не шкадую пра той час, які правёў тут, бо «Дынама» заўсёды ставіла перад сабой самыя высокія задачы. Так, на жаль, так і не атрымалася стаць чэмпіёнам краіны ... Што ж, спадзяюся гэта атрымаецца ў клуба ўжо без мяне.

Вялікі дзякуй менавіта адданым заўзятарам мінскага «Дынама». Іх няшмат - тысячы паўтары-дзве, але гэта тыя людзі, якія ходзяць на ўсе матчы каманды, а не толькі на гульні супраць рэйтынгавых супернікаў. Гэта сапраўдныя дынамаўцы і ім вялікі дзякуй за падтрымку.

Асобныя словы падзякі работнікам офіса, базы, кухарам, прыбіральшчыцам - усім, хто дапамагаў нам у побыце. Ну і, вядома ж, самыя цёплыя словы тым, хто гуляў са мной на полі плячом да пляча, тым, хто трэніраваў мяне.

«Дынама» назаўжды застанецца ў мяне ў сэрцы.

 

 


 

У сучаснай гісторыі мінскага Дынама Уладзімір Хвашчынскі займае восьмае месца сярод найлепшых снайпераў клуба.


Топ-10:

1. Пётар Качура - 83 галы (7 сезонаў)

2. Валянцін Бялькевіч - 66 галоў (5 сезонаў)

3. Уладзімір Макоўскі - 49 галоў (3 сезоны)

4. Сяргей Кісляк - 45 галоў (7 сезонаў)

5. Юры Шуканаў - 43 галы (5 сезонаў)

6. Аляксандр Вяжэвіч - 35 галоў (3 сезоны)

7. Сяргей Бараноўскі - 34 галы (4 сезоны)

7. Віталі Ледзянёў - 34 галы (6 сезонаў)

8. Уладзімір Хвашчынскі - 33 галы (5 сезонаў)

9. Віталі Валадзянкоў - 32 галы (14 сезонаў)

10. Сяргей Кавальчук - 31 гол (7 сезонаў)

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах