Заўтра стартуе Кубак Садружнасці-2016

16.01.2016

Заўтра ў Санкт-Пецярбургу пачынаецца 24-ы Кубак Садружнасці

 

 

 

 

Толькі скончыўся Мемарыял Гранаткіна, як, па традыцыі, у Санкт-Пецярбургу бярэ старт Кубак Садружнасці! Традыцыйны турнір праводзіцца ўжо ў 24-ы раз, праўда ў гэтым годзе спіс удзельнікаў меншы, чым год таму. З 17 па 23 студзеня за галоўны прыз пазмагаюцца моладзевыя зборныя Расіі, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы і Таджыкістану.

У гэтым годзе лёс быў больш прыхільны да дружыны Ігара Кавалевіча і вызначыў беларусаў у квартэт "А" да каманд Казахстану, Кыргызстану і Малдовы. Ужо заўтра менавіта беларусы адкрыюць гэты выдатны турнір. Нашымі супернікамі стануць футбалісты зборнай Кыргызстану. Пачатак матчу ў 12:00.

19 студзеня, у 14:15 Беларусы сустрэнуцца са зборнай КазахстанУ, а 21 студзеня ў 12:00 - супраць зборнай Малдовы. Пераможца групы напрамкі выходзяць у фінал турніру.

На турнір выправіліся 5 футбалістаў мінскага «Дынама»: гэта Мікіта Корзун, Глеб Расадкін, а таксама Сяргей Карповіч, Аляксей Залескі і Мікіта Капленка - гэтыя тры гульцы у мінулым сезоне знаходзіліся ў арэндзе ў «Нафтане», «Слуцку», і «Бярезе-2010», адпаведна.

Зычым поспеху нашай зборнай!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах