Пасляматчавы каментар Шытава.

30.04.2019

Ігар Шытаў каментуе вынікі матчу.

 

 

 

 

 

Каму як не капітану адказваць за вынік у матчы ... Што скажаш па гульні?

- Сказаць, што мы не хацелі выйграць, не магу. Вядома, выходзілі на поле максімальна нацэленыя на вынік, разумелі, што прайгралі гульню на выездзе, што трэба цалкам выкласціся сёння, забіваць тут. Другога шанцу нешта выправіць ужо не будзе. Але аднаго жадання недастаткова, трэба было свае маральна-валявыя якасці ўключаць, прычым кожнаму футбалісту. Плюс адбіўся фізічны стан. Калі не гатовы фізічна, тады нічога і не атрымліваецца: ні момант стварыць, ні пас дакладны аддаць. Кожны павінен у сабе пакапацца, разабрацца, у чым прычына, і рухацца далей. Зрабіць высновы, для таго, каб дадаваць ужо ў кожнай наступнай гульні.


Прайгралі ў першым матчы, сёння трэба было выходзіць і выкладвацца па поўнай. Які быў настрой перад гульнёй?

- Мы разумелі, што сёння бой будзе, вядома, з аглядкай назад, таму што прапусцілі гол у мінулым матчы. Цяжка давалася гульня, і забіць у ёй цяжка было. Напэўна, не хапіла вастрыні, не браў ніхто на сябе ініцыятыву, як нам хацелася б, таму так і атрымалася, што сёння практычна без момантаў. Я вельмі спадзяюся, што высновы будуць зробленыя, усе памылкі ўлічаныя. Так, крыўдна, вядома. Будзем настройвацца на чэмпіянат і ўкладваць усе сілы туды. Будзьма старацца ў кожнай гульні здабываць балы.


Пра што гаварылі з заўзятарамі пасля матчу?

- Яны выказалі ўсё, што пра нас думаюць. Вельмі карысна часам пра сябе і крытыку паслухаць, тым больш, калі гэта па сутнасці. Я б хацеў, каб і ўся каманда гэта пачула, каб яны трохі сабраліся, спусціліся з нябёсаў на зямлю і зразумелі, у якім клубе знаходзяцца. Такім чынам, усё справядліва
.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах