Ігар Шытаў: "Кожны павінен пакапацца ў сабе, пашукаць прычыны няўдач".

01.11.2018

Ігар Шытаў пракаментаваў вынікі матчу ў Жодзіна.

 

 

 

 

 

Трэцяя нічыя запар - неяк зусім не тое ... Калі мы гаворым пра мінскага «Дынама».

- Так... так.

Нешта дадаць можаш?

- Усе вінаватыя ў тым, што так адбываецца. Кожны павінен пакапацца ў сабе, пашукаць прычыны гэтага і зразумець, што мы робім не так у трэніровачным плане ... Потым гэта ўсё і выліваецца ў канчатковы вынік. Нічога бясследна не праходзіць.

Наколькі фізічна каманда апынулася гатовая да матчу, усё ж яшчэ ў нядзелю адбылася вельмі энергазатратная гульня?

- Ды ўсё нармальна, аднавіцца ўсе паспелі. Проста калі кожны матч праходзіць на такіх цяжкіх палях, то зразумела, што ўсю гульню на хуткасці правесці не атрымаецца. А так - нармальна аднавіліся, але ... не атрымліваецца выйграць.

Такі своеасаблівы «boxing day» у нас атрымліваецца на гэтым тыдні.

- Плюс гуляем супраць прамых канкурэнтаў за медалі.

Вось «Шахцёр» перамог і адрываецца ад нас ...

- Не ведаю, мы хочам выйграваць у кожнай гульні - праўда, але нешта не атрымліваецца. Трэба заслужыць гэтыя перамогі, і калі іх няма, значыць, нешта мы робім не так. Паўтаруся, кожны павінен знайсці ў сабе прычыны гэтага.

Але гульня сёння атрымалася нічыйнай.

- Згодзен. Падыходы да брамы былі, але дзесці чагосці не хапае ... Можа, нейкага паразумення, каб давесці справу да лагічнага завяршэння. Можа і свежасці не хапае.

Суботні матч шмат у чым можа стаць вызначальным.

- Ніхто не пасыпае галаву попелам, будзем рыхтавацца да наступнага матчу. Гэта футбол, і ўсе калісці аказваліся ў падобных сітуацыях. Зараз неабходна перамагаць у Віцебску, каб на нешта прэтэндаваць
.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах