Трансферныя навіны

28.06.2017

Кірыл Прамудраў пакідае мінскае «Дынама»

 

 

 

 

ФК «Дынама-Мінск» і ФК «Дынама Брэст» падпісалі пагадненне аб трансферы Кірыла Прамудрава.
Такім чынам, Кірыл пакідае наш клуб і пераходзіць у берасцейкае «Дынама».

 

Кірыл Прамудраў перайшоў у мінскае «Дынама» 29 ліпеня 2015 з ФК «Дынама Брэст» і за гэтыя два гады правёў за наш клуб 58 матчаў ва ўсіх турнірах (чэмпіянат і Кубак Беларусі, кваліфікацыя і групавы турнір Лігі Еўропы), у якіх забіў 6 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы.

 


Мы шчыра дзякуем Кірылу за супрацоўніцтва, за самааддачу, за галы і жадаем футбалісту далейшага прафесійнага росту!

Дзякуй, Кірыл!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах