Абвяржэнне інфармацыі ў СМІ!

18.12.2014

Футбольны клуб "Дынама-Мінск" абвяргае інфармацыю афрыканскіх СМІ пра незадаволенасць Умару Бангура ў нашым клубе.

 

 

 

 

Не так даўно ў прэсе з'явіўся фрагмент інтэрв'ю абаронцы ФК «Дынама-Мінск» Умару Бангура, са спасылкай на інтэрнэт-крыніцу з Радзімы нашага футбаліста. У гэтым інтэрв'ю Бангура заяўляе аб тым, што незадаволены сваім гульнявым часам у мінскім клубе, і у выпадку, калі так будзе працягвацца, то ён сыдзе з «Дынама».


Футбольны клуб «Дынама-Мінск» заяўляе аб тым, што гэта інтэрв'ю з'яўляецца выдуманым і відавочна мае правакуючы характар. Любыя інтэрв'ю для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі даюцца выключна з ведама прэс-службы нашага клуба. Футбалісты «Дынама» пра гэта ведаюць і ставяцца да гэтай умовы з усёй адказнасцю. У прэс-службу ФК «Дынама-Мінск» ніякіх заявак на інтэрв'ю ад афрыканскіх сродкаў масавай інфармацыі не паступала.


Для тлумачэння сітуацыі мы звярнуліся да самога футбаліста. Умару Бангура быў вельмі здзіўлены гэтай інфармацыяй:
«Тыя словы, якія напісалі ў прэсе ад майго імя не могуць мець ніякага сэнсу. Я прыняў удзел ва ўсіх гульнях за «Дынама», у якіх мог згуляць да таго моманту, як я атрымаў траўму ў сваёй нацыянальнай зборнай. Гэтая інфармацыя сапраўдная хлусня. Я задаволены тым, як складваецца мая кар'ера ў мінскім клубе» - сказаў Бангура.


Заўтра на нашым афіцыйным сайце вы зможаце прачытаць інтэрв'ю з нашым абаронцам, у якім Умару падводзіць вынікі свайго першага сезона ў мінскім «Дынама».

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах