Аляксандр Наёк: Мы больш не маем права губляць балы, калі жадаем змагацца за першае месца.

24.10.2017

Размова з капітанам мінскага Дынама па слядах матчу супраць Славіі.

 

 

 

 

На жаль, бываюць і такія матчы, як у нядзелю, калі ты ўвесь матч атакуеш, б'еш, але мяч проста не хоча ісці ў браму. Зразумела, уся каманда была вельмі засмучаная пасля фінальнага свістка, таму мы вырашылі пагаварыць пра матч з капітанам нашай каманды, як той казаў, ужо на свежую галаву. Аляксандр Наёк даў разгорнутыя адказы на нашы пытанні.

 

 

Атрымалася крыху адысці ад матчу?
- Скажу шчыра, учора за ноч некалькі разоў прачынаўся, было вельмі не па сабе. Да гэтага такі ж стан быў пасля матчу з БАТЭ, дзе мы незаслужана прайгралі, а пасля матчу са «Славіяй» наогул не мог сабе месца знайсці.

Што ўсё ж такі перашкодзіла камандзе забіць?
- Не ведаю, напэўна, проста быў не наш дзень, і мяч не хацеў ісьці ў браму. Я лічу, што мы паказалі добры футбол, і ў нас было шмат момантаў вызначыцца, але забіць мы так і не змаглі. Так, «Славія» некалькі разоў уцякала ў добрыя контратакі, але без гэтага мы цалкам валодалі ініцыятывай і абавязаны былі перамагаць. Шчыра кажучы, нават слоў няма, каб апісаць сваё расчараванне.

Пасля матчу хапала эмоцый ...
- Уся каманда была засмучаная, было вельмі крыўдна, і на гэтай хвалі нехта з хлопцаў нешта адказаў на крытыку, якая чулася з трыбун. Вядома - усё гэта толькі эмоцыі, якія былі выкліканыя поўным расчараваннем пасля фінальнага свістка. Мы разумеем нашых заўзятараў, якія хочуць каб мы заўсёды перамагалі, тым больш у такім матчы, але гэта футбол, і тым ён цікавы, што здарыцца можа ўсякае. Навошта далёка хадзіць за прыкладам? Вось «Спартак» на тыдні граміць «Севіллю» ў Лізе Чэмпіёнаў, а затым дома не можа забіць «Амкару». Або непераможны «Манчэстар Юнайтэд» нечакана прайграе «Хадэрсфільду» …

 

Сяргей Вітальевіч казаў пра тое, што ў некаторых момантах каманду захліствала жаданне перамагчы.
- Кожны гулец у камандзе гарэў і вельмі хацеў дамагчыся перамогі ў гэтым матчы. Напэўна, у некаторых эпізодах эмоцыі сапраўды перапаўнялі, і ў нас не ўсё атрымлівалася ... Тым не меньш, хацелася б сказаць дзякуй тым, хто прыйшоў на стадыён у нядзелю. Так, людзей было не вельмі шмат, таму што ўжо сапраўды холадна, але падтрымка заўзятараў была чутна - дзякуй за гэта.

У святле перамогі «Іслачы» над «Дняпром», мозыране апынуліся не так ужо і далёкія ад нізу турнірнай табліцы.
- Мы разумелі, што каманда будзе вельмі сур'ёзна наладжана, бо ёй трэба выпраўляць сваё турнірнае становішча. Сяргей Вітальевіч Гурэнка, лічу, нам усё вельмі выдатна патлумачыў, мы разабралі суперніка і былі гатовыя да гэтага матчу.

Наша каманда вельмі магутна правяла стартавы адрэзак.
- У нас была задача з першых секунд прыціснуць суперніка да брамы і пастарацца забіць хуткі мяч, бо разумелі, што ў прынцыпе забіць будзе складана, так як эшаланаваную абарону вельмі нялёгка ўзламаць.

 

Зараз «Дынама» адкацілася на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.
- Так, супернікі скарысталіся нашай асечкай, але наперадзе нас чакае яшчэ чатыры туры. Восеньскі футбол бывае непрадказальным - палі становяцца цяжкімі, плюс канец сезона таксама адбіваецца на псіхалогіі. Упэўнена кажу, што мы будзьма біцца да самага канца, і яшчэ нічога не страчана - усяго тры балы да першага месца.

Тым не меньш, «Дынама» ў гэтым годзе мае добры ход, калі казаць аб адсотках набраных балаў.
- Не зусім правільна з майго боку будзе разважаць пра мінулыя сезоны. Так, у гэтым годзе каманда выдатна ідзе, добра набірала балы, але сэрца крывёю абліваецца, калі ўзгадваю тыя матчы, дзе мы гэтыя самыя балы гублялі ...

Нас чакае чарговы цяжкі матч і матываваны супернік.
- Ведаем, што «Іслач» вельмі няўступлівы супернік і разумеем, як яны хочуць застацца ў вышэйшай лізе, таму нас чакае вельмі няпросты матч. Але і нам адступаць няма куды, мы больш не маем права губляць балы, калі жадаем змагацца за першае месца. Вельмі спадзяюся, што ў суботу на стадыён прыйдуць нашыя заўзятары і падтрымаюць нас у гэтым матчы. І веру, што так будзе ў кожным матчы, які застаўся ў нас у календары.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах