Салі Муніру - футбаліст мінскага "Дынама".

06.02.2019

Новы футбаліст у шэрагах нашага клуба.

 

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 26-гадовы паўабаронца Салі Муніру.

 

 

Ганскі футбаліст сваю кар'еру пачаў у румынскім клубе ЧФР. У 2014 годзе Салі двойчы гуляў супраць мінскага «Дынама» ў рамках трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.

 

 

Пасля «Клужа» Муніру пераехаў у знакаміты клуб «Сцяўа», у складзе якога выйграў Кубак Румыніі. Разам з «армейцамі» ўдзельнічаў у групавым этапе Лігі Еўропы УЕФА.

 

 

У 2018 годзе наш навабранец абараняў шэрагі турэцкага клуба «Малацьяспор», які зараз займае трэцяе месца ў турэцкай Суперлізе.

 

 

Віншуем Салі з падпісаннем кантракту, жадаем яму поспехаў у нашым клубе і, вядома ж, толькі перамог!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах