Найлепшы гулец кастрычніка: вынікі апытання.

03.11.2017

Сталі вядомыя лепшыя гульцы Дынама ў кастрычніку.

 

 

 

 

 

На працягу гэтага тыдня мы праводзілі апытанне на тэму найлепшага гульца нашага клуба ў кастрычніку. Нагадаем, у гэтым месяцы дынамаўцы правялі чатыры матчы: супраць БАТЭ, «Шахцёра», «Славіі» і «Іслачы». Само апытанне, па традыцыі, для большай аб'ектыўнасці было разбіты на тры этапы:

- Апытанне работнікаў клуба і трэнераў нашай Акадэміі (трэнерскі штаб дубля і ліцэнзійных узростаў);

- Апытанне журналістаў, якія працуюць на матчах нашага клуба;

- Апытанне заўзятараў на афіцыйнай старонцы «Дынама» Вконтакте.

Пры апытанні першых двух этапаў схема была наступнай: кожны з апытваных складаў сваю тройку лепшых гульцоў. Уладальнік першага месца атрымліваў тры балы, другога - два і трэцяга месца - адзін бал. У канцы апытання ўсе балы сумаваліся і вызначаліся месцы.

Па выніках кожнага з этапаў удзельнікам налічваліся балы: 1 месца - 12 балаў, 2 месца - 10 балаў, 3 месца - 8 балаў, 4 месца - 7 балаў і г.д.

Прапануем вашай увазе вынікі апытання.

 

 

Найлепшым гульцом кастрычніка, аднагалосна, стаў Аляксандр Наёк, ён набраў 36 балаў (12 + 12 + 12). Другое месца заняў Сяргей Ігнатовіч - 22 балы (5 + 10 + 7). Бронза - у Арцёма Быкава, які набраў 20 балаў (6 + 6 + 8). Віншуем нашага капітана, для яго гэта ўжо другая ўзнагарода!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах