Заўтра дынамаўцы стартуюць на турніры імя Калыванава.

05.01.2018

Дынамаўцы 2008 года нараджэння прыбылі ў Маскву на міжнародны турнір па футболе.

 

 

 

 

Дынамаўцы 2008 года нараджэння прыбылі ў Маскву, дзе сёння быў дадзены старт юбілейнага, дзясятага, розыгрышу турніру імя Ігара Калыванава. Спаборніцтвы праводзяцца пад патранажам футбольнай школы «Чартанава», і нашы выхаванцы прымаюць у іх удзел ужо ў сёмы раз.

 

 

Падапечныя Івана Гарбара патрапілі ў другі квінтэт, дзе згуляюць супраць чартанаўцаў, выхаванцаў «Зеніта», «Мілана» і юных маскоўскіх армейцаў. У першай групе выступаюць выхаванцы «Спартака», маскоўскага «Дынама», краснадарскай акадэміі, міланскага «Інтэра» і яшчэ адной футбольнай школы расійскай сталіцы - «Строгіна».

 

 

Сёння ў мінчукоў быў выходны, таму ў Маскву мы прыехалі раніцай, пасля чаго адразу адправіліся засяляцца, а затым - прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця турніру.

 

 

Цвіком праграмы сённяшняга дня стаў візіт юных дынамаўцаў на Красную плошчу - хлопцы з вялікім захапленнем разглядалі галоўную жамчужыну маскоўскай сталіцы.

 

 

Ну а вечарам у Чартанаўскім манежы прайшла наша трэніроўка, дзе юнакі атрымалі заключную ўстаноўку перад стартам на турніры.

 

 

Заўтра ў 15.30 мы згуляем супраць гаспадароў турніру, у нядзелю (у той жа час) нас чакае матч супраць ЦСКА. У панядзелак а 14-й мы сустрэнемся з выхаванцамі легендарнай «Міланэла», а завершым групавы этап у аўторак, паядынкам супраць «Зеніта», які таксама пачнецца ў 14:00. Усе матчы будуць паказаны ў прамым эфіры на youtube-канале «Чартанава».

 

 

За ходам турніру можна будзе сачыць на сайце арганізатараў турніру, а таксама на старонцы нашай акадэміі ВК.

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах