Валеры Кічын: "Я думаю, яшчэ крыху часу і будзе добрае паразуменне"

04.08.2019

Каментар Валерыя Кічына па мінулым матчы.

 

 

 

 

 

Сёння быў твой першы афіцыйны матч за «Дынама». Пару слоў па гульні.

- Матч атрымаўся добрым. З-за таго, што на гэтай стадыі толькі адна гульня, вядома, задача была не прайграць, перамагаць любым коштам. Таму мы і ў распранальні сябе наладзілі, што сёння перад сваімі заўзятарамі нельга ні ў якім разе "трапіць у бруд тварам", як, на жаль, гэта атрымалася ў Еўракубках. Усе выйшлі зараджаныя, біліся. Гульня была досыць цяжкая. Добра, што не зламаліся пасля прапушчанага гола, а знайшлі ў сабе сілы атакаваць. Гэта дало свой плён, мы забілі яшчэ двойчы і атрымалі перамогу. Я лічу, досыць нядрэнны дэбют.


Ты правёў на полі 120 хвілін, вызначыўся выніковай перадачай.

- Вядома, вельмі рады. Эмоцыі толькі станоўчыя. Выйгралі гульню, плюс яшчэ выніковая перадача. Але, тым не меньш, усе зрабілі вялікі ўнёсак у перамогу. Можна сказаць, і пра таго ж Зубовіча, які забіў, што ён апынуўся ў патрэбнай кропцы, гэта немалаважны фактар. Калі б яго там не было, маёй перадачы таксама не было б. Так што, футбол - гэта камандная гульня. Вялікую ролю адыгрываюць ўзаемадзеянні. Тут усе малайцы, усе біліся да канца, усіх з перамогай.


Пад канец другога тайма атрымаў досыць жорсткі падкат ад суперніка. Усё ў парадку?

- Так, разбегаўся, усё добра. Футбол - кантактны від спорту. Хто не любіць сутыкненняў, хай у шахматы гуляе.


Ты не так даўно ў Мінску. Як прынялі ў камандзе?

- У калектыве хлопцы простыя, вельмі прыязныя, прынялі без аніякіх праблемаў. Ёсць пра што пагаварыць, ёсць знаёмыя, таму цяжкасцяў тут не ўзнікала. Што тычыцца трэніровачнага працэсу, відаць па гульні, што дзесьці ёсць яшчэ невялікае непаразуменне, але мы ўсяго дзва-тры тыдні разам знаходзімся. Я думаю, яшчэ крыху часу і будзе добрае паразуменне, нашмат лепш і гульня будзе.


Як табе сам стадыён?

- Стадыён добры, хацелася б, каб ён цалкам быў запоўнены заўзятарамі. Так было б нашмат прыгажэй, антураж быў бы лепшы, ды і каманда б значна лепш гуляла, калі свае заўзятары гоняць яе наперад
.

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах