Мікіта Капленка: "Трэба хутчэй аднаўляцца і рыхтавацца да наступнай гульні".

28.10.2018

Пасляматчавыя каментары Мікіты Капленкі.

 

 

 

 

Даўно мы не бачылі цябе на полі. У якой форме сёння выходзіў на поле?

- Фізічна быў гатовы выдатна, але гульнявога тонусу, вядома, не хапала. Таму, пад канец матчу ўжо пачало ікры зводзіць, плюс яшчэ і поле мяккае было. У любым выпадку я настройваўся на гульню, ведаў, што выйду. Як адыграў - гэта ўжо вам ацэньваць.

Вельмі шмат незадаволенасці сёння было з нагоды поля. Што з ім не так?

- Не ведаю, што з ім здарылася, але раней яно было ідэальным заўсёды, цвёрдым, а сёння гулялі як на падушцы нейкай, таму што яно было мяккім, вырывалася вялікімі кавалкамі. Я думаю, што гэта сёння шмат праблем даставіла, і гульня ў пас не атрымалася ў нас. Было шмат барацьбы, баявы футбол такі. Але, думаю, заўзятарам гульня спадабалася.

Устаноўка была гуляць першым нумарам?

- Так, мы заўсёды выходзім на поле з такой устаноўкай.

У цэлым, што скажаш па матчы?

- Не ведаю, як яго ацэньваць - гэта справа трэнераў і заўзятараў. Футбалістам было цяжка з-за спецыфічнага поля, але вы самі бачылі, што мы біліся і стараліся. Ніхто так проста мяч не хацеў суперніку аддаваць.

Вельмі шмат эмоцый на полі сёння было.

- Гэта футбол, і па-іншаму тут не бывае, без іх у футбол не гуляюць. Тым больш Брэст ідзе па пятах, таму разумелі, што гульня і атрымаецца такой.

Ты сёння гуляў супраць сямі экс-аднаклубнікаў. Як уражанні?

- Нічога такога - гэта жыццё, гэта футбол. Нічога новага для мяне і з такім досведам я знаёмы. Футбалісты прыходзяць і сыходзяць.

Арцём Быкаў, сёння бязлітасна гуляў супраць цябе. Нешта паспеў яму сказаць з гэтай нагоды пасля матчу?

- Ну як бязлітасна ... Ён па мне ні разу не патрапіў, а я можа і патрапіў (смяецца). Трэба ў яго пытацца.

Стратэгічна як сённяшні вынік паўплывае на расклады ў турнірнай табліцы?

- Не ведаю, я туды не гляджу. Мы ідзем ад гульні да гульні, таму не зусім пытанне да мяне.

Тыдзень у нас будзе цяжкім - у сераду ехаць у Жодзіна, а ў суботу - гульня ў Віцебску.

- Будзе цяжка, трэба аднаўляцца хутчэй і рыхтавацца да наступнага матчу.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах