Мikiта Капленка працягнуў кантракт з Дынама.

18.11.2016

Мikiта Капленка працягнуў кантракт з Дынама.

 

 

 

 

Сёння новае пагадненне з мінскім «Дынама» падпісаў паўабаронца нашага клуба Мікіта Капленка. Новы кантракт 21-гадовага паўабаронцы разлічаны на два гады.

 

Мікіта Капленка ў дзіцячую каманду прыйшоў у 2005 годзе і за гэты час прайшоў шлях ад юнацкіх каманд (першы трэнер - Кірыенка Уладзімір) да дубля і арэнды ў фарм-клубе «Бяроза-2010». У 2014 годзе, пад кіраўніцтвам Сяргея Ясковіч Капленка стаў чэмпіёнам Беларусі сярод дублюючых складаў.

 

У 2016 годзе Мікіта ўпершыню трапіў у першую каманду «Дынама», але пачаў сезон разам з дублем. Свайго шанцу ў асноўным складзе малады гулец чакаў доўга і цярпліва, і вось, у матчы супраць берасцейкага «Дынама» Капленка дэбютуе ў асноўным складзе нашага клуба. З тых часоў, Мікіта згуляў за першую каманду ў 20 матчах, у якіх толькі аднойчы быў заменены. Яго ўпэўненая гульня на «знішчэнне» не раз адзначалася футбольнымі спецыялістамі.

 

Віншуем Мікіту з прадаўжэннем пагаднення і жадаем яму яшчэ больш паспяховых гульняў за свой родны клуб!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах