Аляксандр Гутар: у нас сабралася баявая каманда!

16.03.2016

Капітан нашай каманды дае ацэнку зборам

 

 

 

 

Зборы падышлі да канца, а мы пачнем падводзіць іх вынікі. На днях рашэннем каманды і трэнерскага штаба былі вызначаны капітаны каманды ў будучым сезоне. Другім віцэ-капітанам прызначаны Валеры Жукоўскі, першым - Ян Цігараў, а капітанам стаў Аляксандр Гутар. Ну і каму, як не капітану каманды даць першую ацэнку праведзенай працы? Аляксандр Гутар адказвае на нашыя пытаньні.

 

- У камандзе адбыліся вялікія змены, з'явілася шмат новых футбалістаў. Адзін збор мы адпрацавалі ў Мінску і яшчэ два - у Турцыі. Было дастаткова часу на прыцірку. Усё прайшло ў добрым, працоўным настроі, і ў нас былі выдатныя ўмовы для працы. Зразумела, што вынікі матчаў не вельмі ўдалыя, але не варта на гэта звяртаць увагу, таму што падчас таварыскіх гульняў найграваюцца розныя гульнявыя моманты, сувязі. Галоўная задача - найграць склад, які будзе гатовы да пачатку сезона.

Ці варта рабіць праблему з таго, што мы за час міжсезоння не прапусцілі толькі ў адным матчы, супраць «Крумкачэй»?
- Любая каманда заўсёды хоча і выйграць, і не прапусціць, але падчас збораў гэта не галоўнае. Заўсёды робяцца памылкі, заўсёды ёсць эксперыменты, таму што ныігрываюцца новыя футбольныя кампаненты. Футбол - гэта шэраг памылак, таму нічога катастрафічнага ў гэтым няма. Думаю, што ў поўнай баявой гатоўнасці мы падыдзем да матчу супраць «Тарпеда».

 

Як капітан каманды, што скажаш аб нашых пачаткоўцах, з пункту гледжання калектыву?
- Усе хлопцы адкрытыя і добрыя. Заціснутых няма, усё ў калектыве адчуваюць сябе выдатна і без напругу. Ды і ў гульню пачаткоўцы уліваюцца вельмі добра, лічу, што ў нас збіраецца баявы склад.

Валера Жукоўскі цалкам можа стаць адным з лідэраў у камандзе. На трэніроўках вельмі актыўны, у калектыве выглядае ўпэўнена. Як лічыш?
- Так, у яго сапраўды маюцца такія якасці. Але, хацелася б, каб на полі лідэрам быў не адзін чалавек, а ўся каманда дзейнічала ўпэўнена і выразна. Хочацца, каб усе 11 чалавек былі б лідэрамі.

 

У гэтым годзе менавіта каманда абрала цябе капітанам, а трэнерскі штаб зацвердзіў рашэнне.
- Прыемна, што так усё здарылася, і гэта рашэнне натхняе на яшчэ большую працу. Такі давер каманды, трэнерскага штаба - вельмі прыемна. Гэта давер усёй каманды, у першую чаргу. Са свайго боку, буду прыкладаць усе намаганні, каб весці каманду за сабой.

Па дому моцна засумавалі?
- У Турцыю ў любым выпадку трэба ездзіць. Тут выдатныя ўмовы для падрыхтоўкі, вельмі добрыя полі і спарынгі. Зразумелая справа, што першы матч мы праводзім на сінтэтыцы, але ў нас будзе час для падрыхтоўкі. Тут жа ўсё створана для працы.

У міжсезонні вакол каманды шумелі навіны рознага характару, адбіваліся яны на калектыве і атмасферы?
- Навін было шмат, але мы не звярталі на гэта ўвагу, таму спакойна працавалі і трэніраваліся. Наша справа - гуляць у футбол і даваць вынік.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах