Гурэнка vs Аленічаў і Ка - зноў на футбольным полі.

14.02.2018

Трэнерскі матч паміж Дынама і Енісеем адбыўся ў Белеку.

 

 

 

 

 

Матч паміж «Енісеем» і мінскім «Дынама» адбыўся на дзень раней, чым было запланавана ... І прайшоў паміж трэнерскімі штабамі абедзвюх каманд! Тыя, хто сёння глядзеў наш прамы эфір у Інстаграме мог ненадоўга запасці ў настальгію і вярнуцца назад на гадоў так пятнаццаць…

 

 

На футбольным полі зноў сышліся такія зоркі як Сяргей Гурэнка, Віталь Булыга, Дзмітры Аленічаў, Андрэй Лаўрык, Юры Драздоў, Ягор Цітоў, Сяргей Амельянчук ... Так, сёння легендарныя спартакоўцы працуюць у штабе «Енісея» і заўтра дадуць бой нашай камандзе ўжо ў вялікім матчы.

 

 

А сённяшняя сустрэча завяршылася самай баявой нічыёй - 6:6. Па хет-трыку ў свой актыў запісалі Аленічаў і Булыга, а Цітоў і Гурэнка забілі па два мячы. Яшчэ адзін гол у нашай камандзе забіў Амельянчук.

 

 

Мы не будзем пісаць шмат слоў пра тое, як крута гэта было - лепш паглядзіце на свае вочы.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах