Сяргей Гурэнка прыступіў да працы ў клубе.

06.06.2019

Навіны нашай каманды.

 

 

 

 

Сяргей Гурэнка вяртаецца ў мінскае «Дынама»! На дадзены момант Сяргей Вітальевіч прыступіў да працы з асноўным складам нашага клуба.

Будучы футбалістам, Сяргей Гурэнка абараняў колеры мінскага «Дынама» ў 2009 годзе. У тым жа сезоне прыняў рашэнне аб завяршэнні кар'еры гульца, а пазней стаў галоўным трэнерам бела-блакітных, прапрацаваўшы на пасадзе да 2010 года. У 2016 годзе Сяргей Вітальевіч ізноў узначаліў наш клуб, дзе працаваў да канца сезона 2018. Менавіта пад кіраўніцтвам Гурэнкі мінскае «Дынама» спынілася за крок ад залатых медалёў у 2017 годзе. У мінулым сезоне дынамаўцы заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату.

З вяртаннем, Сяргей Віталевіч!

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах