Энiс Гавазай - гулец мінскага Дынама

13.03.2019

Вітаем новага футбаліста!

 

 

 

 

Паўабаронца албанскага «Скендэрбеў» Эніс Гавазай будзе выступаць за мінскае «Дынама» на правах арэнды да канца першага круга чэмпіянату 2019.

 



Эніс Гавазай нарадзіўся 21 сакавіка 1995 г. у г. Прызрэн (Сербія і Чарнагорыя).
Выступаў у албанскіх маладзёжных клубах «Лірыа» і «Прышціна».
На прафесійным узроўні абараняў колеры каманд «Прышціна» (Косава), «Гент» (Гент, Бельгія), «Руселарэ» (Руселарэ, Бельгія), «Скендэрбеў» (Корча, Албанія), «Енісей» (Краснаярск, Расія).

Чэмпіён Бельгіі 2014/15 у складзе ФК «Гент».

Выступаў за зборныя Албаніі U19 і U21.
З 2018 году - гулец нацыянальнай зборнай Албаніі.

У мінскім «Дынама» Эніс Гавазай будзе выступаць пад №11.

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах