Юры Габоўда падпісаў кантракт з мінскім Дынама

02.02.2016

Юры Габоўда падпісаў кантракт з нашым клубам.

 

 

 

 

Сёння мінскае «Дынама» падпісала кантракт з украінскім паўабаронцам Юрыем Габоўдай.

Габоўда прыбыў у клуб на прагляд 2 тыдні таму і паспеў прыняць удзел у першым таварыскім матчы нашай каманды, у якім вызначыўся галявой перадачай.

У мінулым сезоне Юры выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», у складзе якога правёў 24 матчы і вызначыўся 5 разоў. Раней Габоўда выступаў за ўкраінскія клубы «Карпаты», «Крыўбас», «Таўрыя».

Віншуем Юрыя і жадаем яму паспяховага выступлення за наш клуб!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах