Кехіндзе Фатаі: "У такім клубе як "Дынама" хэт-трык не павінен здзіўляць вас".

24.10.2018

Інтэрв'ю з нашым нападаючым з нагоды хэт-трыка ў браму "Мінска".

 

 

 

 

У суботнім матчы супраць «Мінска» нігерыйскі нападаючы нашага клуба здолеў адправіць у браму суперніка тры мячы, а гэты момант для мінскага «Дынама» з'яўляецца даволі характэрным, бо не кожны дзень заўзятары на трыбунах становяцца сведкамі такога дасягнення. Далёка не кожны дзень. І не кожны год, калі казаць дакладней. У красавіку 2015 года года ў матчы у адказ у кубкавым супраціве з «Віцебскам» хэт-трыкам вызначыўся Фатас Бечырай - з тых часоў тры галы ў адным матчы яшчэ не забіваў ні адзін футбаліст нашага клуба. Пагадзіцеся, падзея, годная ўвагі.

 

 

Дарэчы, для Фатаі гэта таксама не звычайны момант у кар'еры. Бо да суботы тры мячы ў браму суперніка ў адным матчы нігерыец забіваў толькі аднойчы - у 2014-м годзе, гуляючы за румынскую «Астру» супраць чэшскага «Слован» у матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы УЕФА.

 

 

«Калі ласка, зразумейце мяне - зараз увогуле няма настрою пра нешта казаць» - так адказаў Кехіндзе на просьбу пракаментаваць матч супраць «Мінска» ў суботу. Варта сказаць, што нігерыец сапраўды быў без настрою, а калі ўдакладняць, то слова «спустошаны» падыходзіць да гэтай нагоды максімальна ... Нігерыец разам з Сейду Яхая і Андрэем Гарбуновым яшчэ доўга абмяркоўвалі тое, што адбылося на полі і распранальню пакідалі апошнімі. Тым не меньш, наша сустрэча адбылася праз тры дні, і Фатаі адказаў на пытанні прэс-службы.

 


 

Пасля суботняга матчу ты выглядаў сапраўды спустошаным, паразмаўляць тады ты не захацеў ...

- Так, сапраўды я быў засмучаным, а як можа быць інакш? Хіба «Дынама» можа задавальняць нейкі іншы вынік акрамя перамогі? Ты не можаш так губляць балы, асабліва калі ты імкнешся да топ-ўзроўню. Ты не маеш права прапускаць такія галы і губляць перамогу.

Як думаеш, матч супраць «Мінска» асабіста для цябе атрымаўся лепшым за доўгі час?

- Шчыра кажучы, асабіста для мяне футбольны клуб «Мінск» не такі сур'ёзны апанент, як БАТЭ ці Шахцёр. Добрая і маладая каманда, але ўсё роўна не тое, пры ўсёй павазе да гэтай каманды. Гэта была не самая лепшая гульня - дакладна.

Магчыма, але ўсё роўна забіць тры мячы ў адным матчы - гэта крута.

- Так я забіў - гэта добра. Заўсёды добра, калі ты забіваеш, але ўзровень супраціву быў не такім, якога я чакаў, шчыра.

 

 

Пры ўсім пры гэтым - гэта толькі другі хэт-трык у тваёй кар'еры.

- Магчыма, адмаўляць не буду. Усіх сваіх галоў я не магу запомніць.

Сапраўды, размаўляючы з табой зараз і гледзячы ў твае вочы відаць, што гэта для цябе зусім нічога не значыць. Амаль.

- Калі ты гуляеш супраць каманд з нізу турнірнай табліцы - ты думаеш толькі аб трох балах, ні пра што больш. У нас жа ў суботу выйграць не атрымалася. Калі ты забіваеш хэт-трык у вельмі важным, вялікім матчы - гэта адно. А калі ты забіваеш у «працоўным рэжыме», то з боку гэта можа здацца чымсьці дзіўным, але я асаблівых пачуццяў не адчуваю. Значна важней узяць тры балы, чым вызначыцца індывідуальна. Таму я быў засмучаны. Але ў любым выпадку, забіць тры галы - гэта прыемнае пачуццё, таму што ты, як нападаючы, разумееш, што зрабіў сваю працу добра.

Твой хэт-трык - першы ў «Дынама» за тры з паловай гады.

- Так, пасля гульні я бачыў, што вы пісалі пра гэта. «Дынама» - гэта вельмі вялікі клуб, з традыцыямі. Я ведаў пра «Дынама» даўно, яшчэ гуляючы ў Еўропе - вось чаму я вырашыў сюды перайсці. Але не добра тое, што такія падзеі, як хэт-трык, адбываюцца рэдка. Для такога клуба гэта павінна быць звыкла. Калі ты кожны год гуляеш у еўракубках, змагаешся за высокія месцы - такія падзеі не павінны вас здзіўляць.

 

 

У цябе зусім нядаўна нарадзілася другое дзіця. Магчыма гэта падзея надала табе дадатковых сіл?

- Так, у мяне нарадзілася дачка і, вядома ж, я быў шчаслівы. Я адлучаўся з каманды ненадоўга з-за гэтай падзеі, затым вярнуўся, трэніраваўся і быў у поўнай гатоўнасці да матчу.

У «Дынама» ты правёў ужо пяць матчаў. Як ацэніш стартавы перыяд тваёй бел-блакітнай кар'еры?

- У нас было два добрых матчы: у Салігорску і Барысаве. Мы вельмі добра пачалі сустрэчу супраць БАТЭ, забілі і вялі ў ліку, кантралявалі ход матчу, але затым выпусцілі канцэнтрацыю і саступілі. Але паядынак мне спадабаўся - гэта тое, чаго я хачу, чаго чакаю пастаянна. Быў цікавы матч, які выдатна складаўся для нас, але ў такіх паядынках мінімальная страта канцэнтрацыі на хвіліну можа каштаваць вельмі дорага, і ты плаціш за гэта. Калі ты гуляеш супраць не самай моцнай каманды - табе яшчэ могуць гэта дараваць, але моцны супернік, як правіла, такіх памылак не даруе і табе даводзіцца плаціць за гэта.

Табе значна цікавей гуляць супраць моцных супернікаў, праўда?

- Не бывае неважных гульняў, у кожным матчы ты павінен браць свае балы, і калі ты іх губляеш ў гульнях супраць тых каманд, якія слабейшыя за цябе - гэта вельмі дрэнна. Кожны матч важны, але, вядома ж, гульня супраць моцнага суперніка мае вялікае значэнне, бо ты маеш добрую магчымасць паказаць свае лепшыя здольнасці.

 

 

Якое агульнае ўражанне ў цябе склалася аб гэтых пяці матчах?

- Кожная каманда максімальна наладжваецца на матч супраць «Дынама» - гэта галоўнае, што я адзначыў.

«Беларускае класіка» - самы вялікі матч Беларусі. У цябе ёсць досвед праскага дэрбі - галоўнага матчу Чэхіі. Ці можаш ты параўнаць гэтыя два супрацьстаянні?

- Так, матч «Спарты» і «Славіі» - гэта сапраўды галоўнае дэрбі Чэхіі. Футбалісты не могуць дачакацца магчымасць згуляць у ім, бо калі ты бачыш трыбуны і атмасферу на іх - ты зараджаешся і думаеш толькі пра перамогу ў матчы, гэта дэрбі - гэта нешта асаблівае. Скажу шчыра, што матч паміж «Дынама» і БАТЭ саступае яму па сваім узроўні.

У чым адрозненні?

- Ведаеце, я нават калі гуляў за Уфу супраць «Рубіна», напрыклад, дык ўвага да гэтага матчу была вельмі вялікай. Гэта супрацьстаянне называюць татара-башкірскім дэрбі. Пра яго пішуць, кажуць - гэта важна. Калі гуляюць паміж сабой каманды з Масквы, то тут наогул няма пра што гаварыць - узровень адрозніваецца каласальна. Дэрбі - гэта дэрбі не толькі на полі, але для футбаліста гэта вельмі важна. Калі ты прайграў - ты з нецярпеннем чакаеш наступнага матчу, каб атрымаць магчымасць адыграцца.

Што ж, у нядзелю нас чакае чарговае дэрбі - дынамаўскае.

- Гэта будзе вельмі важны матч для кожнага футбаліста нашай каманды. Мы будзем максімальна наладжвацца на гэтую сустрэчу, будзьце ўпэўненыя. Нам патрэбныя балы - па-першае, нам патрэбна перамога - па-другое. Пасля суботняга матчу ні пра што іншае гаворкі быць не можа.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах