Першая перамога акадэміі ў новым годзе!

08.01.2018

У Мінску адбыўся турнір Dinamo Cup сярод каманд 2010 года нараджэння.

 

 

 

 

Напярэдадні Раства ў сталічным манежы прайшоў першы розыгрыш турніру «Dinamo Cup 2018.». З 5 па 7 студзеня спаборнічалі хлопцы 2010 года нараджэння (U-8). Усяго ў турніры прыняла ўдзел 16 каманд, якія былі падзеленыя на чатыры групы.

 

 

Першая каманда «Дынама» на групавым этапе згуляла супраць наступных сапернікаў: «Алімп» (Талін, Эстонія) - 21:0, «Ювентус» (Масква, Расія) - 24:0, БАТЭ - 11:0.

 

 

Другая каманда супернічала з: СДЮШАР-Дынама - 12:1, «Галеадор-2» (Санкт-Пецярбург, Расія) - 24:0, «Змены» - 4:0.

 

 

У чвэрцьфінале першая каманда абыграла другую каманду «Мінска» (7:1), а другая ў серыі пенальці саступіла РЦАР-БДУ (асноўны час 5:5). У паўфінале падапечныя Пармонава адолелі барысаўскі «Унікум» з лікам 10:3, а другая каманда яшчэ раз адолела «Змену» (1:6).

 

 

І на фінальным этапе «Дынама-2» паспяхова разабралася з другой камандай «Мінска» (10:4) і заняла пятае месца турніру, а галоўная каманда Пармонава ў фінале абыграла першую каманду нашых галоўных сапернікаў з лікам 7:0.

 

 

Такім чынам каманда 2010 года нараджэння стала пераможцам турніру! Віншуем хлопцаў і Станіслава Станіслававіча з узнагародай!

 

 

Найлепшым гульцом турніру стаў Бакавец Андрэй, а галкіпер Мацвей Памяцько прызнаны найлепшым вартаўніком брамы!

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце