Мінскае "Дынама" падаўжае супрацоўніцтва з Біланогам.

04.12.2019

Дзмітры Біланог застаецца ў нашым клубе.

 

 

 

 

 

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» працягнуў кантракт з Дзмітрыем Біланогам.

Біланог далучыўся да нашай каманды вясной і ў мінулым сезоне прыняў удзел у 28-мі матчах, у якіх зарабіў адзінаццаць выніковых балаў (7 + 4). У 2019 годзе Дзмітры стаў другім у спісе лепшых снайпераў нашага клуба. Таксама ўкраінец увайшоў у топ-20 лепшых бамбардзіраў нацыянальнага першынства і заняў 11-е месца ў рэйтынгу лепшых форвардаў нашага чэмпіянату паводле рэйтынгу Instat.

Рады працягу супрацоўніцтва і чакаем яшчэ больш яркай гульні ў наступным сезоне!

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах