Дзмiтры Бiланог - гулец мінскага Дынама

01.04.2019

Вітаем новага футбаліста!

 

 

 

 

Украінскі паўабаронца Дзмітры Біланог - гулец нашага футбольнага клуба! Кантракт з мінскім «Дынама» заключаны да канца 2019 года.

 



Дзмітры Біланог нарадзіўся 26 траўня 1995 года ў г. Чаркасы (Украіна). Выхаванец акадэміі данецкага «Шахцёра». Выступаў на маладзёжныя каманды гарнякоў, але за асноўны склад так і не згуляў. «Урал» (Екацярынбург), «Зорка» (Крапіўніцкі), «Алімпік» (Данецк) - такі паслужны спіс у нашага пачаткоўца. З 2010 па 2014 гады выступаў за юнацкія зборныя Украіны.

 



У мінскім «Дынама» Дзмітры будзе выступаць пад №20. Сардэчна запрашаем!

 



 

Тэгі: Трансфер

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах