Раман Бегуноў: "Міжнародную паўзу неабходна правесці з карысцю".

03.09.2018

Раман Бегуноў аб матчы Дынама-Нёман

 

 

 

 

 

Нарэшце наша чорная паласа перапынілася. Можна уздыхнуць спакойна?

- Стала крыху лягчэй, але ўсё роўна лёгка не было і не будзе. Сёння моманты, нейкія падыходы да брамы, нібыта і былі, але цяжка пакуль галы даюцца. У Лізе Еўропы мабыць нейкая празмернасць адбылася, і зараз дзесці не хапае шанцавання ў завяршальнай стадыі.

Псіхалагічна цяпер ужо будзе некалькі лягчэй, ці праўда?

- Так перамаглі і перарвалі гэтую паласу няўдач, але ў ідэале яна наогул не павінна была здарыцца, у нас не было права прайграваць «Гарадзеі», а затым губляць балы ў Гомелі. Напэўна, пасля гэтых двух матчаў псіхалагічны ціск стаў яшчэ трохі большым, але дзякуй Богу, што нарэшце гэтая серыя скончана.


 

 

Міжнародная паўза павінна пайсці на карысць?

- Так, вядома. Хлопцы трохі перавядуць дух, залечат траўмы, ды і ў нас хапае момантаў над якімі нам трэба папрацаваць. Гэты час нам неабходна правесці з карысцю.

Здзівіла на матчы прысутнасць невялікага фан-сектара?

- Так, былі здзіўлены і прыемна здзіўлены. Хай хлопцаў было зусім няшмат, але калі такая падтрымка ёсць, то ўжо зусім іншая атмасфера на стадыёне атрымліваецца. Спадзяюся, што гэта было не на адзін раз, і падтрымка будзе становіцца ўсё мацней - вельмі гэтага хацелася б.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах