Іван Бахар - футбаліст мінскага "Дынама"

31.12.2019

Трансферныя навіны клуба.

 

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 21-гадовы паўабаронца Іван Бахар.

 

 

Іван з'яўляецца выхаванцам сталічнай школы СДЮШАР-5, а ў 14 гадоў падпісаў свой першы кантракт з футбольным клубам «Мінск», колеры якога паўабаронца абараняў аж да завяршэння сезона-2019. У дарослым футболе Бахар дэбютаваў летам 2014 га года, выйшаўшы на замену ў кубкавым матчы супраць берасцейскага «Дынама» (адгуляў 17 хвілін, «гараджане» перамаглі з лікам 5:2).

 

 

У складзе футбольнага клуба «Мінск» паўабаронца прыняў удзел у 86-ці матчах, у якіх зарабіў 21 выніковы бал (16+5).

Увосень гэтага года Бахар дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі. У складзе галоўнай каманды краіны Іван ужо паспеў прыняць удзел у чатырох матчах. У складзе маладзёжнай зборнай паўабаронца згуляў у 11-ці сустрэчах, у якіх набраў восем выніковых балаў (6+2).

 

 

Мы вітаем Івана Бахара ў складзе мінскага «Дынама» і жадаем яму паспяховай кар'еры ў футболцы нашага клуба!

 

 

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах