Набор у Акадэмію футбола ДЫНАМА-МІНСК

22.08.2018

У вашага дзіцяці ёсць шанец трапіць у Акадэмію футбола нашага клуба!

 

 

 

 

Паважаныя бацькі!

Паведамляем вам, што кожную суботу, з 25  жніўня  да 29 верасня ўключна, на стадыёне «Дынама-Юні» (вуліца Вышалескага 4а) праводзіцца набор дзетак у групу падрыхтоўкі нашай Акадэміі футбола.

Дзеці 2008, 2009, 2010, 2011, 2012 i 2013 гадоў нараджэння маюць шанец трапіць у вялікі футбол - у лепшы клуб краіны! Набор праводзіцца пры ўдзеле трэнерскага складу Акадэміі футбола «Дынама-Мінск», якія выхоўвалі такіх вядомых футбалістаў як Сяргей Кісляк, Аляксандр Мартыновіч, Мікіта Корзун і многіх іншых!

Не губляйце свой шанец! Падарыце вашаму дзіцяці магчымасць стаць футбалістам!

Прагляд і адбор дзяцей у групы падрыхтоўкі Акадэміі футбола «Дынама Мінск»:

25 жніўня (субота)

9:00 - прагляд і адбор дзяцей 2012 і 2013 г.н.
9:30 - прагляд і адбор дзяцей 2010 і 2011 г.н.
10:00 - прагляд і адбор дзяцей 2008 і 2009 г.н.

1-га верасня (субота) - Дзень Ведаў. Святочныя лінейкі ў школах. Набор пераносіцца на 2 верасня
2-га верасня (нядзеля).
Пачатак прагляду і адбору дзяцей - з 9:00

8-га верасня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзяцей - з 9:00

15-га верасня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзяцей - з 9:00

22 верасня (субота)
Пачатак прагляду і адбору дзяцей - з 9:00

 

Дзеці абавязкова павінны быць у спартыўнай вопратцы і спартыўным абутку! Пажадана наяўнасць медыцынскай даведкі пра допуск да заняткаў фізкультурай і спортам.

Даведкi по телефоне: (017) 309 20 72

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце