Лёсаванне Чэмпіянату Беларусі 2020: змены ў календары

19.03.2020

Зацверджаны наступныя змены ў лічбавы каляндар гульняў Чэмпіянату РБ па футболе

 

 

 

 

 

У адпаведнасці з рашэннем УЕФА аб пераносе матчаў плэй-оф Лігі Нацый з сакавіка на даты ФІФА у чэрвені 2020 года, а таксама ў сувязі з пераносам фінальнай часткі Чэмпіянату Еўропы на 2021 год, выканаўчым камітэтам АБФФ ад 19 сакавіка 2020 года былі зацверджаны змены ў каляндар гульняў Чэмпіянату РБ па футболе сярод каманд вышэйшай лігі:
 

  • 2-гі тур ссоўваецца на тыдзень раней і будзе згуляны 27-29 сакавіка;
  • 3-ці тур становіцца на месца 2-га і пераносіцца на 3-5 красавіка, 4-ты на месца 3-га і гэтак далей ажно да 12 тура, пасля чаго каляндар зноў пачне адпавядаць першапачатковаму варыянту.
     


Матч 2 тура паміж «Дынама-Мінск» і ФК «Мінск» будзе згуляны 28 сакавіка. Час правядзення матчаў стане вядомы пазней. 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах