Юнацкае першынство 2019/2020, матчы "ліцэнзіі".

16.03.2020

Навіны пра нашых юнакоў.

 

 

 

 

Чарговы тур юнацкага першынства Беларусі ў сезоне 2019/2020 пройдзены. Вынікі:

Каманда 2001/2002 гадоў нараджэння на выездзе перамаглі аднагодак з «Шахцёра» з лікам 3:0. Дынамаўцы здолелі адкрыць лік у першым тайме і затым ў другім забіць яшчэ два галы. Вызначыліся Забелін, Фірсаў і Шумілаў.

Каманда 2003 года нараджэння не здолела «Віцебск»: выхаванцы Міхаіла Мустыгіна саступілі з лікам 0:2.

Каманда 2004 года нараджэння дома свой матч супраць «Белшыны» правядзе 7 мая.

Каманда 2005 года пачне другі круг ліцэнзіі ў наступным месяцы.

 


 

Каляндар далейшых матчаў нашых юнакоў:

U-18: «Белшына» vs «Дынама-Мінск», 5 красавіка, нядзеля, час будзе паведамлены дадаткова (стадыён им.Пракапенка)

U-17: «Гомель» vs «Дынама-Мінск», 3 красавіка, пятніца, час будзе паведамлены дадаткова (стадыён СДЮШАР-8).

U-16: «Нёман» vs «Дынама-Мінск», 4 красавіка, нядзеля, час будзе паведамлены дадаткова (футбольны манеж ФК «Нёман»).

 

Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах