Womens Neman-Cup-2020: вынікі турніру

21.02.2020

Вынікі першага афіцыйнага турніру для нашых дзяўчат

 

 

 

 

 

Учора ў Гродне быў завершаны міжнародны турнір па футболе сярод жаночых каманд «Women's Neman-Cup 2020». Наша каманда «Дынама-БДУФК» заняла другое месца, саступіўшы толькі ў заключным матчы гаспадыням турніру, камандзе «Нёман» з лікам 1:2. Усяго дзяўчаты згулялі тры матчы

 

 

«Гінтра» 0-6 «Дынама-БДУФК»
Галы: Сімпарэ - хет-трык (на 12, 15 і 36 хв.); Лінік (пен.), 66; Альховік, 72; Казакевіч, 86


«Дынама-БДУФК» 3-0 «AfricaSport»

Галы: Симпарэ - хет-трык (на 55, 83 і 85 хв.)


«Нёман» 2-1 «Дынама-БДУФК»

Галы: Атувэ, 62; Лінік, 82; Дудко, 91.



Таксама па выніках турніру футбалісткам уручаны індывідуальныя ўзнагароды:

- Найлепшая абаронца турніру: Слесарчык Юлія
- Найлепшая бамбардзір: Сімпарэ


Першы афіцыйны міжнародны турнір для нашай каманды, і ўжо вельмі нядрэнны вынік. Шчыра віншуем дзяўчат. Гэта быў толькі пачатак, а далей будзе толькі лепш! 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах