Абанементы-2020

19.02.2020

Мінскае «Дынама» аб'яўляе аб пачатку продажаў абанементаў на сезон - 2020

 

 

 

 

Паважаныя заўзятары!

 

Мы рады абвясціць, што з заўтрашняга дня стартуе продаж абанементаў на хатнія матчы мінскага «Дынама» ў сезоне-2020!

 

Абанемент уключае ў сябе наведванне ўсіх хатніх матчаў сезону 2020 года ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

Як і раней, права першачарговага набыцця абанемента прапануецца уладальнікам абанементаў-2019. Прыярытэт дзейнічае на працягу чатырох дзён: з 20 па 23 лютага ўключна. Атрымаць абанемент можна ў цэнтральнай касе Ticketpro па адрасе: г.Мінск, Машэрава, 25 (хол 1 паверха). У пункце продажу неабходна прадаставіць стары абанемент, а таксама назваць прозвішча, на якое ён быў набыты. У гэтым сезоне для ўладальнікаў леташніх пропускаў на матчы «Дынама» дзейнічае зніжка ў памеры 30%.

Акрамя таго, уладальнікі абанементаў 2019 года ў дні прыярытэтных продажаў змогуць набыць для сваіх сяброў або сям'і яшчэ +2 абанемента са зніжкай 20%.

На другім этапе, з 24 лютага, адкрыецца свабодны продаж абанементаў. З панядзелка ўсе заўзятары нашай каманды змогуць набыць пастаянны пропуск на матчы «Дынама», як у касе, так і анлайн.

 

 

А што з коштамі?

Кошт абанементаў у параўнанні з мінулым годам не змяняецца: поўны кошт складзе ад 40 да 80 руб.


А што са зніжкамі?

- Дзецям да 12 гадоў - 50%;
- Школьнікам, пенсіянерам, людзям з інваліднасцю 2 групы, сябрам БФСТ «Дынама» - 20%;
- Ветэранам ВАВ, ліквідатарам ЧАЭС, людзям з інваліднасцю 1 групы - бясплатна.

Зніжкі не сумуюцца і прапінуюцца пры наяўнасці адпаведных дакументаў.



Звяртаем увагу на тое, што ў студзені на стадыёне ажыццяўлялася змена нумарацыі сектараў і крэслаў. Зараз на стадыёне дзейнічае новая схема.

 

Памянялася і размяшчэнне сектара актыўных заўзятараў мінскага «Дынама» - цяпер гэта сектар 23. А заўзятары гасцявой каманды размесцяцца ў сектарах 12-13.


Рэжым работы касы:

Пн-пт: 09:00 - 19:00

Сб-нд: 10:00 - 18:00


Мы чакаем вас, сябры! Сардэчна запрашаем у нашу каманду ў гэтым сезоне!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах