Dinamo Cup-2020 (U-11 & U-9) завяршыўся.

17.02.2020

Сёння ў мінскім футбольным манежы завяршыўся традыцыйны турнір Dinamo Cup 2020 для футбалістаў 2009 і 2011 г.н.

 

 

 

 

Завяршыўся першы ў гэтым годзе турнір Dinamo Cup 2020. Нельга не адзначыць, наколькі насычанымі і яркімі атрымаліся гэтыя тры дні. Каманды 2011 і 2009 гадоў нараджэння з першых матчаў у літаральным сэнсе слова змагаліся на футбольным полі, каб атрымаць перамогу і паспрачацца за галоўны прыз спаборніцтваў. Чаго толькі не было на выходных у футбольным манежы: і слёзы, і радасць, і невымоўная прыкрасць. Але ў гэтым адна з ключавых асаблівасцяў дынамаўскага турніру - эмоцыі тут заўсёды на мяжы.
 

У Dinamo Cup па 2011 годзе ўдзел прымала дваццаць каманд, па 2009 - дзесяць.
 
Матчы старэйшых хлопцаў праходзілі без асаблівых сюрпрызаў. Па словах трэнераў, каманды паказвалі прыкладна тое, што ад іх і чакалі. У групе B на першых пазіцыях адраз жа ўмацаваўся «Мінск», які здолеў перамагчы Алмацінскай «Кайрат» з лікам 5:0. Характэрна, што ў наступнай гульні мінчукі не змаглі забіць магілёўскаму «Дняпру» і скончылі матч з лікам 0:0.

Дынамаўцы 2009 года нараджэння таксама былі безумоўнымі лідэрамі сваёй групы A ад самага пачатку. Па выніку чатырох матчаў выхаванцы Андрэя Дзятлава забілі 21 мяч у брамы сапернікаў і не прапусцілі ніводнага у сваю! З пераможным трыумфам хлопцы ішлі да перадапошняга матчу, дзе нечакана згулялі ўнічыю з футбалістамі «Кайрата», а затым не змаглі вырваць перамогу ў сугодкаў з «Мінска». На жаль, розніца ў адзін прапушчаны мяч не дазволіла нашым хлопцам атрымаць золата турніру. Пераможцам катэгорыі U-11 стаў ФК «Мінск», другое месца - «Дынама-Мінск», бронза жа ўручана прадстаўніком акадэміі «Кайрат».

 

 

А вось на гульнях самых юных футбалістаў было сапраўды горача. Да апошняга дня захоўвалася цень інтрыгі, хто ж зможа выйсці ў фінал турніру. Нярэдка для каманд разгромны пераможны лік у адным матчы змяняўся сур'ёзнай паразай у іншым. Як адзначыў дырэктар дынамаўскай Акадэміі Сяргей Паўлючук, у гэтым і заключаецца ключавая асаблівасць дзіцячага футбола.

- Мы з вамі на працягу трох дзён можам бачыць, як мяняюцца вынікі ў групах, і наколькі непрадказальныя часам могуць быць гульні. Але для мяне гэтым дзіцячыя турніры значна цікавей дарослых: часам тут усё роўна, хто супернік, у цябе заўсёды ёсць шанец на перамогу. Каманды дэманструюць сур'ёзныя намеры перамагаць якб бы там не было, за што, зразумела, вялікі ім дзякуй. Агульнымі намаганнямі ў нас атрымаецца зрабіць Dinamo Cup відовішчным і цікавым, як для гледачоў, так і футбалістаў.

У фінале U-9 сышліся «Кайрат» і ДЮСШ ім.Блахіна-Беланава. Абедзве каманды не хавалі сваіх амбіцый з самага пачатку спаборніцтваў і на трэці дзень паспяхова іх пацвердзілі. Літаральна на апошніх хвілінах украінскія футбалісты забілі пераможны, трэці гол і з лікам 3-2 сталі пераможцамі Dinamo Cup.

 

 

У трох дынамаўскіх каманд вынікі атрымаліся розныя. Каманда «Дынама-2» заняла 14-ае месца, хлопцы «Дынама-Юні» сталі дзясятымі. А вось першай камандзе «Дынама-Мінск» дайсці да фіналу перашкодзіў адзін-адзіны матч і, менавіта з аднагодкамі з «Кайрата». Саступіўшы алмаатынцам 1:2, выхаванцы Сяргея Маслоўскага змагаліся ўжо толькі за 3-яе месца, якое і ўзялі, перайграўшы запарожскі «Металург» з лікам 2:1.

 


 

Вынікі турніру U-11:

 

1 месца - ФК «Мінск»

2 месца - «Дынама-Мінск»

3 месца - «Кайрат» (Алма-Ата, Казахстан)


4 - «Балтыка» (Калінінград, Расія)

5 - «Гомель»

6 - «Днепр» (Магілёў)

7 - «Дынама-Брэст»

8 - Балтыйская футбольная акадэмія

9 - «Юніёр» (Мінск)

10 - «Александрыя»

 

Лаўрэаты турніру:

 

- Найлепшы брамнік: Баравік Грыгоры («Дынама-Мінск»)

- Найлепшы абаронца: Несцярэнка Яўгені (ФК «Мінск»)

- Найлепшы паўабаронца: Мавафі Надэр («Кайрат»)

- Найлепшы нападаючы: Ястачкін Анатолі («Дынама-Мінск»)

- Найлепшы гулец: Яцыновіч Раман (ФК «Мінск»)

 


 

Вынікі турніру U-9

 

1 месца - ДЮСШ ім. Блахіна-Беланава (Ваўкавыск, Украіна)

2 месца - «Кайрат» (Алма-Ата, Казахстан)

3 месца - «Дынама-Мінск»


4 - «Металург» (Запарожжа, Украіна)

5 - «Мінск»

6 - «Мінск-2»

7 - «Гомель»

8 - «Віцебск»

9 - БФА (Вільнюс, Літва)

10 - «Дынама-Юні»

11 - СШАР-8 (Ніжні Ноўгарад, Расія)

12 - БАТЭ

13 - ДЮСШ-2 (Барысаў)

14 - «Дынама-2»

15 - «Раталіс» (Вільня, Літва)

16 - ДЮСШ ім. Блахіна-Беланава - 2 (Ваўкавыск, Украіна)

17 - СШАР-5 (Калінінград, Расія)

18 - СДЮШАР Дынама

19 - «Днепр» (Магілёў)

20 - «Супернова» (Рыга, Латвія)

 

Лаўрэаты турніру:

 

- Найлепшы брамнік: Жучэнка Назар (ДЮСШ им.Блахіна-Беланава)

- Найлепшы абаронца: Зульфуганаў Яраслаў («Металург»)

- Найлепшы паўабаронца: Заяц Дзмітры («Дынама-Мінск»)

- Найлепшы нападаючы: Белгожа Аліхан («Кайрат»)

- Найлепшы гулец: Шлехт Данііл (ДЮСШ им.Блахіна Беланава)


Поўная фотагалерэя турніру даступная па спасылках:

 

Дзень 1

Дзень 2

Дзень 3


Тэгі: Школа

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах